29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.
Лідзія Ярмошына прапанавала вярнуць мясцовае самакіраванне (Відэа)
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання. Ці заява галавы ЦВК — прадвеснік перамен?
Распусціць сельскія і пасялковыя саветы, а пасады кіраўнікоў мясцовых адміністрацый зрабіць выбарнымі прапанавала старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына ў эфіры канала СТВ. Таксама яна заявіла, што ў перспектыве не супраць паглядзець і на выбарнае кіраўніцтва гарадоў ды раёнаў.
Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі:
«Дэцэнтралізацыя ў Беларусі запатрабавана і з боку грамадзян: як паказваюць розныя даследаванні, яны б жадалі бачыць выбарных кіраўнікоў мясцовай улады. А з іншага боку, міжнародныя актары патрабуюць пэўнай дэцэнтралізацыі, фінансуючы праграмы ў Беларусі. І ўвогуле, падвышэнне кампетэнцый мясцовых уладаў у развязанні лакальных праблем — дастаткова разумны крок».
Неаднаразова крытыкаваў улады ў рэгіёнах за карупцыю і нізкі ўзровень рашэнняў і кіраўнік краіны, а часам наракаў на няздольнасць чыноўнікаў выканаць ягоныя загады.
Юрый Губарэвіч, старшыня Руху «За Свабоду»:
«Тое, што мясцовая ўлада не выбарная, і тое, што яна не залежыць ад людзей, накладае адбітак на іхныя паводзіны. Можна колькі заўгодна хадзіць на прыёмы да чыноўнікаў, збіраць подпісы, пісаць калектыўныя скаргі, але яны ведаюць, што яны абароненыя вышэйшым кіраўніцтвам. І ўсё гэта прыводзіць да адчування беспакаранасці і безадказнасці перад людзьмі».
А ці хацелі б вы абіраць мясцовую ўладу? З пытаннем «Белсат» звярнушся да жыхароў Магілёва:
«Вы ж ведаеце, што выбіраем мы шмат якіх людзей. А змяняецца ў нас штосьці да лепшага?»
«Было б больш справядліва, каб людзі самі выбіралі таго, хто ім можа прынесці карысць».
«Мне здаецца, што было б лепей менавіта так, калі б нам не прызначалі, а калі б мы самі абіралі: маглі і выставіць кандыдатаў, і потым галасаваннем абраць».
Але, паводле дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава, кіраўніцтва Беларусі змен не дапусціць, бо гэта будзе азначаць страту кантролю над палітычнаю сітуацыяй у краіне:
«Лукашэнкаўская сістэма, выбудоўваючы вертыкаль улады, зліквідавала значную ступень самастойнасці мясцовых органаў. Пазбавіла іх кампетэнцый, зрабіла цалкам фіктыўнымі мясцовыя саветы, стварыла вертыкаль гэтых саветаў, якія падпарадкаваныя Савету Рэспублікі, панізіла іх статус і магчымасці ўплыву на рэальнае прыняцце рашэнняў, а ўсе выканкамы былі падпарадкаваныя вертыкалі ўлады».
Юрый Губарэвіч, старшыня Руху «За Свабоду»:
«Трэба падыходзіць комплексна. Праводзіць адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу, натуральна, даваць людзям права выбару сваіх прадстаўнікоў, уводзіць рэальную сістэму самакіравання».
Выходзіць патавая сітуацыя: залішняя дэцэнтралізацыя шкодзіць якасці дзяржаўнага кіравання і плодзіць карупцыю, а любое палітычнае разняволенне пагражае стабільнасці рэжыму.
Але ці варта чакаць пазітыўных зрухаў? Нават калі ўявіць сабе, што ўлады сапраўды зробяць выбарным мясцовае кіраўніцтва на розных узроўнях, дзе гарантыя, што абяруць тыя, хто галасуе, а не тыя, хто лічыць галасы?
Другие публикации
-
«Умные люди»: Андрей Егоров и Геннадий Коршунов — про протесты и забастовки (Видео)
Журналисты газеты «Белорусы и рынок» в своей программе «Умные люди» задают вопросы приглашенным экспертам.
-
Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве (Видео)
18 октября в Минске прошел круглый стол по теме: «Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве, их способность описывать актуальные события».
-
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
-
Андрей Егоров: Об актуальной электоральной ситуации в Беларуси — 2
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.