Выступления

Андрэй Ягораў пра выклікі Рыжскага саміта для Беларусі (Відэа)

08.05.2015
belmediaschool.org

Андрэй Ягораў, сустаршыня Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, нацыянальны каардынатар Форума па Беларусі і старшыня Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці, дзеліцца сваім бачаннем выклікаў, якія нясе Рыжскі саміт для Беларусі і беларускай грамадзянскай супольнасці.

Па словах Андрэя Ягорава, падчас Рыжскага саміта Беларускай нацыянальнай платформе важна паказаць, што Беларусь — гэта не толькі Лукашэнка і ягоны рэжым, гэта таксама грамадзяне і грамадзянская супольнасць.

У прыватнасці, эсперт звярнуў увагу на пагрозу «прагматызацыі» палітыкі Еўрапейскага Саюза адносна краін Усходняга партнёрства і адаптацыю яе пад патрэбы дзяржаў, а не грамадзян.

У выпадку Беларусі гэта фактычна азначае прызнанне той аўтарытарнай сістэмы ў Беларусі, нягледзячы на шматлікія парушэнні правоў чалавека, якія працягваюцца ў краіне.

Для Беларускай нацыянальнай платформы гэта азначае пагрозу далейшай маргіналізацыі грамадзянскай супольнасці ў працэсах рэфармавання краіны.

belmediaschool.org


Другие публикации