Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі (ЦЕТ) — беларускі незалежны think-tank, заснаваны ў сакавіку 2010 года. ЦЕТ уваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь».

Асноўнымі мэтамі дзейнасці ЦЕТ з‘яўляюцца: 

  • даследаванне працэсаў еўрапейскай трансфармацыі ў рэгіёне Усходняга партнёрства і Усходняй Еўропы;
  • арганізацыя дыскусій з удзелам асноўных стэйкхолдэраў на высокім змястоўным узроўні;
  • аналітычнае суправаджэнне і падтрымка працэсаў прыняцця рашэнняў асноўных стэйкхолдэраў, уцягнутых у трансфармацыйныя працэсы.

Асноўныя прадметныя сферы даследаванняў і аналітыкі:

  • еўрапейскія даследаванні і ўсходняя палітыка ЕС;
  • палітыка-эканамічныя трансфармацыі;
  • развіццё грамадзянскай супольнасці;
  • трансфармацыі ў гуманітарных сферах: адукацыя, культура, якасць і лад жыцця.

Рэгіянальныя прыярытэты даследаванняў:

  • Беларусь;
  • рэгіён Усходняга партнёрства, Усходняя Еўропа.

У цяперашні час асноўны фокус даследчай і аналітычнай працы ЦЕТ накіраваны на ініцыятыву Еўрапейскага Саюза «Усходняе партнёрства», у прыватнасці, развіццё механізмаў ўдзелу грамадзянскай супольнасці ва Усходнім партнёрстве, праблемы ўзмацнення трансфармацыйнага патэнцыялу Усходняга партнёрства, тэматычныя пытанні культуры, адукацыі, навуковых даследаванняў, візавай палітыкі.