Iмёны

Алёна Зуйкова

Аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. Магістр палітычных навук.

У 2010 годзе скончыла Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс, Літва), атрымала ступень бакалаўра па спецыяльнасці «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні». У 2012 годзе скончыла  магістратуру Sciences Po — Institut d'Études Politiques de Lille (Інстытут палітычных навук, г. Ліль, Францыя) па спецыяльнасці «European Affairs».

Праходзіла стажыроўку ў Еўрапейскім парламенце, у 2012-2013 гадах з'яўлялася прадстаўніком Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» у Бруселі.

Фокус даследчых інтарэсаў: Еўрапейская палітыка суседства, Усходняе партнёрства, еўрапейская палітыка ў дачыненні да Беларусі, еўрапейская палітыка развіцця; грамадзянская супольнасць, роля арганізацый грамадзянскай супольнасці ў працэсах дэмакратызацыі Беларусі; Еўразійскі эканамічны саюз.

Валодае беларускай, рускай, французскай і англійскай мовамі.