Iмёны |

Таццяна Вадалажская
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. Кандыдат сацыялагічных навук (PhD).
Скончыла аддзяленне сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У галіне гуманітарных даследаванняў працуе з 1996 года: спачатку — як навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, затым — як эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій.
Фокус даследчых інтарэсаў: метадалогія гуманітарных і сацыяльных даследаванняў, нацыянальная і грамадзянская ідэнтычнасць, развіццё лакальных супольнасцей, грамадзянская супольнасць, культурная палітыка і палітыка ў галіне культуры.
З'яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і аналітычных публікацый, рэдактарам некалькіх навуковых зборнікаў і кніг.
Валодае беларускай, рускай і англійскай мовамі.
Каментарыі і дыскусіі
Еўропа можа павялічыць фінансавае падтрыманне афіцыйнага Мінска (Відэа)
Еўрасаюз хоча пашырыць фінансаванне праектаў у Беларусі. Еўракамісар па справах бюджэту і чалавечага патэнцыялу наведаў Мінск. З чым звязана такая шчодрасць?