Лекцыі

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)

11.07.2020
Лятучы ўніверсітэт

Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»

Падпісвайцеся на нашыя Telegram-каналы: Distant_ЛетучийУниверситет і «Думаць Беларусь»!

Лятучы ўніверсітэт прадстаўляе серыю размоў з беларускім філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам «Уводзіны ў філасофію».

Гэта жывая гутарка пра тое, чым ёсць мысленне, як яно адбываецца, што стварае інтэлектуальнае напружанне тут і цяпер, у сучасным свеце і сучаснай Беларусі.

Упершыню такая размова адбылася ў 2009 годзе ў межах курса лекцый Уладзіміра Мацкевіча «Уводзіны ў філасофію». З таго часу актуальныя пытанні развіцця мыслення, яго ўмоў і сродкаў не скончыліся.

У якасці суразмоўцы выступае Таццяна Вадалажская, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта.

Слухайце размовы, сачыце за думкай, шукайце свае адказы на пытанні!

Падпісвайцеся на нашыя Telegram-каналы: Distant_ЛетучийУниверситет і «Думаць Беларусь»!


Іншыя публікацыі