Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацплатформы грамадзянскай супольнасці (Мінск, 1 чэрвеня 2013 года)
Па выніках адбыўшайся 1 чэрвеня 2013 года ў Мінску Канферэнцыі Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці яе ўдзельнікамі была прынята рэзалюцыя, тэкст якой прапануем вашай увазе.
Рэзалюцыя
Канферэнцыі Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:
«Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі»
Мінск, 1 чэрвеня 2013 года
Мы, удзельнікі Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, грунтуючыся на падставах Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, падзяляючы каштоўнасці і мэты ініцыятыў ЕС «Усходняе парнёрства» і «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам»:
- вымушаны канстатаваць адсутнасць паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Безпадстаўнае ўтрыманне палітычных вязняў, наяўнасць смяротнага пакарання, абмежаванне свабоды слова, асацыяцый, сходаў, сталае пагаршэнне ўмоў для вядзення грамадска-палітычнай дзейнасці застаюцца неад’емнымі элементамі палітыкі беларускіх уладаў;
- вітаем спробы Еўрапейскага Саюза распачаць новы этап дыялогу з Беларуссю пры выкананні беларускімі ўладамі прынцыповай і галоўнай умовы — неадкладнага вызвалення беларускімі ўладамі ўсіх палітычных вязняў — і наяўнасці заўважных змен да паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека;
- звяртаем увагу на неабходнасць перагледзець шэраг фармулёвак першапачатковай версіі даклада Еўрапарламента па Беларусі (кіраўнік — дэпутат Юстас Палецкіс) для абгрунтаванай і дакладнай ацэнкі грамадска-палітычнай сітуацыі і стану правоў чалавека ў нашай краіне;
- яшчэ раз падкрэсліваем, што палітыка беларускіх ўладаў застаецца асноўнай перашкодай для развіцця еўрапейска-беларускіх адносін;
- выказваем занепакоенасць з прычыны магчымых спроб увядзення асобных фарматаў узаемадычыненняў Еўрапейскага Саюза з беларускімі ўладамі без удзелу грамадзянскай супольнасці і без адпаведнага ўліку яе інтарэсаў;
- вітаем развіцце «Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізаці з беларускім грамадствам» і лічым неабходным пашырэнне паўнавартаснага ўдзелу грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у яго працы як аднаго з галоўных зацікаўленых бакоў у межах гэтай ініцыятывы;
- заклікаем Еўрапейскі Саюз да большай каардынацыі паміж ініцыятывамі «Усходняе парнёрства» і «Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам» з актыўным выкарыстаннем патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і краін ЕС;
- падтрымліваем ідэю правядзення канферэнцыі арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Вільнюсе напярэдадні трэцяга Саміта краін Усходняга партнёрства;
- выказваем занепакоенасць у сувязі з мэтанакіраваным ціскам уладаў на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Расійскай Федэрацыі, а таксама выразнай тэндэнцыяй яшчэ большага абмежавання магчымасцей дзейнасці грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у Азербайджане; заклікаем нашых партнёраў і калег з краін Усходняга партнёрства праявіць салідарнасць з актывістамі грамадзянскай супольнасці Расіі і Азербайджана.
Спампаваць тэкст
Гл. таксама зацверджаныя падчас Канферэнцыі дакументы:
-
Cпіс беларускіх арганізацый, рэкамендаваных Нацыплатформай да ўдзелу ў 5-й сустрэчы ФГС УП (Кішынёў, 4-5 кастрычніка 2013 года)
-
Новая рэдакцыя працэдуры падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Нацплатформы ФГС УП
Гл. відэазапіс канферэнцыі
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.