Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Публічныя лекцыі «Urbi et Orbi»: Таццяна Шчытцова
12 снежня 2013 года, у чацвер, у межах цыкла публічных лекцый «Urbi et Orbi» Лятучага ўніверсітэта выступіць прафесар філасофіі Таццяна Шчытцова. Тэма лекцыі: «Экзістэнцыя ў сістэме каардынат мадэрну: да 200-годдзя ад нараджэння Сёрэна Кікегора».
Кіркегора небеспадстаўна звязваюць з такім, некалі вельмі папулярным накірункам, як экзістэнцыялізм. Разам з тым хрэстаматыйная класіфікацыя вялікага дацкага мысляра як пачынальніка экзістэнцыялізму глыбока памылковая. Кіркегор сапраўды надаў слову «экзістэнцыя» новы канцэптуальны статус, аднак круг ідэй, звязаных з гэтым паняццем, мае больш універсальныя прэтэнзіі на значнасць, чым «джэнтэльменскі набор» экзістэнцыяліста. У 1962 годзе Нільс Тульструп (адзін з вядучых даследчыкаў творчасці Кіркегора таго часу), усведамляючы прынцыповую немагчымасць упісаць вялікага датчаніна да якіх бы там ні было школ або кірункаў, вызначыў яго як «the Complex of problems called Kierkegaard». Гэты «комплекс» цікавы не толькі з гістарычнага боку
12 снежня 2013 года ў цыкле лекцый «Urbi et Orbi», якія Лятучы ўніверсітэт ладзіць супольна з Міжнародным кансорцыюмам «ЕўраБеларусь», прафесар філасофіі Таццяна Шчытцова разважае пра сучаснасць ідэй вядомага дацкага філосафа Сёрэна Кіркегора. У аснове лекцыі ляжыць перакананне ў тым, што кола ідэй, праз якія Кіркегор артыкулюе сваё бачанне экзістэнцыі, схоплівае і пэўным чынам структуруе ключавыя праблемы ў самаразуменні мадэрнага суб’екта, актуальныя і сёння.
Лекцыя Таццяны Шчытцовай «Экзістэнцыя ў сістэме каардынат мадэрну: да 200-годдзя ад нараджэння Сёрэна Кікегора» адбудзецца 12 снежня 2013 года ў Галерэі «Ў» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.30 у . Уваход вольны!
Азнаёмцеся таксама, калі ласка, з інтэрв’ю, якое Таццяна Шчытцова дала напярэдадні лекцыі.
UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.