Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі-2014

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін 2014 года.
Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні ў сацыяльных і гуманітарных навуках на працягу года, заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковай дзейнасці.
Заклікаем аўтараў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці намінаваць значныя вынікі навуковай дзейнасці і, такім чынам, паспрыяць іх папулярызацыі і ўзнагароджванню аўтараў за навуковыя дасягненні.
Прапановы можна падаць на адрас электроннай пошты: premija@palityka.org да 15 сакавіка 2014 года. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў глядзіце па спасцлцы .
Урачыстае наданне прэміі адбудзецца на IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 3-5 кастрычніка 2014 года.
Намінацыі:
Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:
- Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія;
- Гуманітарныя навукі: філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства;
- Гісторыя.
Публікацыі па праву і эканоміцы прымаюцца да разгляду толькі ў тым выпадку, калі яны маюць міждысцыплінарны характар, а таксама закранаюць праблематыку асноўных сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.
З гэтага года праводзіцца асобны конкурс для манаграфій і артыкулаў.
З 2014 года Прэмія па гуманітарных навуках аб’ядноўваецца з Прэміяй імя Зоры Кіпель, якая надавалася Паўночнаамерыканскай асацыяцыяй даследчыкаў Беларусі.
Вылучаць на прэмію можна як уласныя публікацыі, так і публікацыі іншых людзей.
Працэдура:
Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертных рад , якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін.
Для разгляду прымаюцца працы, якія былі надрукаваныя ў 2013 годзе, а таксама надрукаваныя ў 2012 годзе, калі гэтыя працы не былі намінаванымі падчас папярэдняга конкурса.
Асноўныя патрабаванні: тэкст памерам не менш за 20 тысяч знакаў (навуковы артыкул, манаграфія, іншая акадэмічная форма прэзентацыі вынікаў даследаванняў), напісаны адным ці некалькімі аўтарамі (але пад навуковай рэдакцыяй аднаго чалавека).
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
17-23 апреля — семинар «Ценности, ответственность, будущее» (по методике аспен-семинаров)
Сообщество выпускников аспен-семинаров в Беларуси объявляет конкурс на участие в 9-м семинаре «Ценности, ответственность, будущее», который пройдет 17-23 апреля 2021 года в районе Браславских озер.
-
Задержан глава Рады «ЕвроБеларуси» Андрей Александров
Журналист и медиаменеджер Андрей Александров задержан в рамках уголовного дела, возбужденного управлением Следственного комитета (УСК) по Минску.
-
12 студзеня — «Камунікатыўныя стратэгіі добрасуседства». Анлайн-прэзентацыя даследаванняў
12 студзеня 2021 года ўрбаністычная ініцыятыва «Добры горад / Good city» і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі лядзяць анлайн-прэзентацыю двух даследаванняў.
Комментарии и дискуссии
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)
Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.