В последнее время в Беларуси наблюдается рост активности граждан, которые отстаивают свое право на благоприятную окружающую среду.
Распускаць ці не распускаць Беларускую нацыянальную платформу? (Фота)
5 траўня ў Мінску прайшоў круглы стол Беларускай нацыянальнай платформы. Мерапрыемства насіла назву «Усходняе партнёрства напярэдадні Рыжскага Саміта: выклікі і задачы для грамадзянскай супольнасці Беларусі».
Прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасьці меліся абмеркаваць актуальную сітуацыі ва Усходнім парнёрстве, даць ацэнку развіцця адносін паміж Беларуссю і ЕС, а таксама выпрацаваць супольную пазіцыю ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы па пытаннях рэвізіі Еўрапейскай палітыкі суседства, еўрапейска-беларускіх адносін, развіцця ініцыятывы «Усходняе парнёрства».
У сваім выступе «Шэсць гадоў існавання Усходняга партнёрства і Беларускай нацыянальнай платформы: дасягненні, вынікі, стан спраў і перспектывы» генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка падсумаваў шасцігадовую дзейнасць УП і БНП.
Улад Вялічка і Сяргей Мацкевіч
Як ні намагаўся сп. Вялічка пазытыўна глядзець на справы, усё ж мусіў прызнаць: шасцігадовае існаванне Усходняга партнёрства для нашай краіны абярнулася страчанымі магчымасцямі.
Кіраўнік Рады кансорцыума «ЕўраБеларусь», філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч увогуле прапанаваў распусціць Нацыянальную платформу і ачысціць яе ад тых арганізацый, якія не могуць весці канструктыўную працу, і заклікаў будаваць новую структуру з нуля і на новай аснове.
Разгарнулася дыскусія, і былі дастаткова розныя меркаванні на гэты конт. Адныя ўдзелнікі БНП прытрымліваліся пазіцыі поўнага роспуску, другія — поўнага захавання існуючага фармату Нацплатформы. Але на круглым стале гэтае пытанне не магло быць вырашага, хутчэй збіраліся меркаванні.
Уладзімір Мацкевіч (у цэнтры)
Андрэй Ягораў, сустаршыня Кіруючага камітэта ФГС УП, нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі, у каментары інфармацыйнай службе сайту npbelarus.info назваў круглы стол працоўным.
«Праблемы Нацыянальнай платформы не могуць быць вырашымі проста зараз, але іх варта абмяркоўваць. Ужо хутка чарговая канферэнцыя Форума грамадзянскай супольнасці, таму нам трэба быць падрыхтаванымі да тых сур’ёзных рашэнняў, якія нас чакаюць. А гэта перш за ўсё фармат існавання Беларускай нацыянальнай платформы ў будучыні, бо відавочна, што Нацплатформа сёння з-за розных прычын не выконвае тыя функцыі, да якой прызначана», — адзначыў Ягораў.
Паводле сп. Ягорава, кансалідацыя голасу грамадзянскай супольнасці Беларусі, падвышэнне ўплывовасці грамадзянскай супольнасці Беларусі, дыялог з уладамі, змена сітуацыі ў краіне — гэта ўсё тое, што Нацыянальная платформа не вырашае і не рухаецца ў бок вырашэння гэтых пытанняў. Гэта прыкрая сітуацыя для Нацплатформы, бо бессэнсоўна існаванне такой структуры. Яна павінна быць сур’ёзна рэфармаваная, або, як мінімум, распушчана ці замарожана. Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца на наступнай канфэрэнцыі БНП, якая пройдзе ўлетку.
Удзельнікі круглага стала
Другое абмяркоўваемае пытанне датычылася пазіцыі Беларускай нацыянальнай платформы да Саміта Усходнага партнёрства ў Рызе. Быў прапанаваны шэраг тэзісаў, якія звязаны з канстатацыяй сітуацыі крызіснасці УП, сур’ёзнасці яе палітычных выклікаў якія сёння стаяць і некаторых захадаў, якія маглі быць прынятыя УП што да падвышэння сваёй эфектыўнасці працы з такімі краінамі, як Беларусь.
На думку кіраўніка БНП, Беларусь не павінна выключацца з прыярытэтаў УП з-за таго, што яе кіраўніцтва краіны не жадае інтэгравацца з Еўрапейскім Саюзам. Ну і зноў так падкрэсліць каштоўнасны складнік еўрапейскай палітыкі і неабходнасць захавання гэтага каштоўнаснага складніку. А таксама захавання пэўнай абумоўленасці і ўзроўню супрацоўніцтва ЕС з беларускімі ўладамі за-за таго, што яно не прытрымліваецца каштоўнасцей, з якімі раней пагаджаліся і падпісвалі ў Пражскай дэкларацыі Усходняга партнёрства.
«Нацыянальна платформа паедзе на канферэнцыю паралельную Саміту і паедзе з гэтай пазіцыяй грамадзянскай супольнасці, накіраванай на той асноўны меседж, які панясе беларуская дэлегацыя на канферэнцыю: Беларусь і краіны, якія не інтэгруюцца з Еўрасаюзам зараз, гэта не толькі ўрады гэтых краін, але гэта супольнасці, гэта народ гэтых краін. І трэба ўлічваць меркаванне гэтых груп насельніцтва, а не арыентавацца выключна на дэкларацыі нашых аўтарытарных урадаў, якія не рэпрэзентуюць дэмакратычна нашыя народы. Выключэнне грамадзянскай супольнасці з гэтага працэсу будзе вельмі вялікай памылкай самога Усходняга партнёрства. А больш шчыльнае уключэнне гэтых структур у кааперацыю, улік меркаванняў іншых стэйкхолдэраў, якія існуюць у нашай краіне, гэта шлях да падвышэння эфектыўнасці УП», — зазначыў кіраўнік Беларускай нацыянальнай платформы.
Другие публикации
-
Почему граждане и государство не могут договориться?
Мнение общественности часто не учитывают, а лишь цинично «изучают». Почему так и можно ли делать иначе?
-
Беларусь постепенно осваивает ценности и установки, заложенные в Конвенции ЮНЕСКО
По оценкам экспертов и по статистическим данным, сфера культуры в Беларуси демонстрирует позитивную динамику. Во всяком случае, с точки зрения целей и ценностей Конвенции ЮНЕСКО.
-
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
-
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.