Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Лекцыя Ірыны Дубянецкай у Віцебску: «Нацыятворчасць як свабода духу: Беларусь Ігната Абдзіраловіча» (Фота і відэа)
28 лютага 2016 года Ірына Дубянецкая, доктар філасофіі і доктар сакральнай тэалогіі, выступіла ў Віцебску з лекцыяй, прысвечанай спадчыне Ігната Абдзіраловіча.
Чаму нам здаецца, што Ігнат Абдзіраловіч, пішучы блізу 100 гадоў таму, глядзеў наўпрост у наш час? Ці то беларусы вось толькі цяпер даспелі да панадчасавага сумоўя з ім, ці то гэта панадчасавая Беларусь зводзіць сваіх творцаў у вольным сумоўі — і вось мы несвядома апынуліся з ім твар у твар ды мусім цяпер ацаніць свае чыны, жаданні, ідэі ды мроі паводле ягонай шкалы каштоўнасцей?
Антон Луцкевіч казаў пра Абдзіраловіча: «Быццам дыямент цудоўны, дзіўным хараством гарэла яго душа сярод жыццёвага бруду, маны, крывадушнасці». І вось цяпер мы глядзім на сябе, на сваё жыццё, на сваю краіну скрозь гэты дыямент. Мы ўслухоўваемся ў ягоныя словы — і чуем, як пульсуе, яшчэ не народжаная, але ўжо памысленая, нашая супольная будучыня, дзе свабода асобы вынікае з неад’емнага права і патрэбы няспыннай творчасці, з безумоўнай павагі да пошуку і самапраяваў іншых, а свабода краіны і развіццё грамадства непазбежна вынікаюць з супольнага выбару людзей.
«Жыццё поўна нядолі, бо мы не ўмеем быць тварцамі. <...> Усе дэмакратычныя вольнасці здратованы дэмакратычнымі ўрадамі. <...> Запеўніць магчымасць грамадзянскай творчасці мы можам толькі ў разе адсутнасці перш на перш чужынскага прымусу. З гэтага выплывае падстава да неабходнасці палітычнай незалежнасці як першая падстава для народа быць самім сабой, <...> а не куртатай палітычнай незалежнасці пад ласкай сімпатычных суседзей. <...>
Разам з беларушчынай мы трацім і лепшую частку чалавечнасці. <...> Жыццё такое вялікае і яшчэ незразумелае, што не можа быць штампаваных, для ўсіх абавязковых, шляхоў. <...>
Чым слабей развіта духовасць чалавека, тым большую вагу набірае форма: звычай, дагмат, дактрына, незразумелы лозунг. <...> Патрэбна ліючаяся, зменная, заўсёды адпаведная жыццёвым праявам форма. <...> Хай не будзе для чалавека нічога нярухомага, святога: ні дактрын, хаваючых усё жыццё ў труну выразнай формы, ні зацверджанай маралі на кожны дзень і гадзіну. <...> Душа чалавечая, што прыходзіць у свет падзівіцца з яго хараства, павінна чуць сваё права жыць і тварыць, як кажа яе сумленне. <...>
Чалавечнасць адносін паміж асобнымі адзінкамі — неабходная падстова згоды агулу. <...>
Творачы — зруйнуем».
Цыкл лекцый, прысвечаны спадчыне Ігната Абдзіраловіча, ладзіць Лятучы ўніверсітэт пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і курсаў беларускай мовы «Мова Нанова».
UPD.: Сваімі думкамі ў межах цыкла лекцый, прысвечаных спадчыне Ігната Абдзіраловіча, падзяліліся: Павел Баркоўскі — у Гародні, Ігар Бабкоў — у Гомелі, Валянцін Акудовіч — у Магілёве, Міхаіл Баярын — у Маладзечне і Сяргей Дубавец — Бабруйску. Цыкл завяршыла публічная дыскусія.
Відэазапіс лекцыі:
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
17-23 апреля — семинар «Ценности, ответственность, будущее» (по методике аспен-семинаров)
Сообщество выпускников аспен-семинаров в Беларуси объявляет конкурс на участие в 9-м семинаре «Ценности, ответственность, будущее», который пройдет 17-23 апреля 2021 года в районе Браславских озер.
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
Комментарии и дискуссии
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)
Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.