Публічная лекцыя Ніны Даніленкі «Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі» (Відэа)

13.05.2016
Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі

26 красавіка 2016 года ў Мінску ў межах цыкла публічных лекцый «Уяўляючы Беларусь» адбылася лекцыя біёлага Ніны Даніленкі «Прагрэс генетыкі: новыя шляхі да здароўя і новыя праблемы этыкі».

У апошняе дзесяцігоддзе чалавецтва дасягнула велізарнага прагрэсу ў сферы біялагічных навук. Генетыка, здаецца, перажыла ў гэтым найбольш імклівае развіццё. Дадзеныя многіх генетычных даследаванняў ужо сёння ўвайшлі ў медыцынскую практыку і выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і прадухілення розных захвораванняў і паталогій. Новы ўзровень развіцця медыцыны, з аднаго боку, значна паляпшае жыццё чалавека, стварае для яго новыя магчымасці. Генетычныя даследаванні дазваляюць лепш зразумець і выправіць тыя функцыі, якія «сапсаваліся» пры генетычных хваробах. Але наколькі бяскрыўднай адносна прыроды чалавека, яго сутнасці можа быць такая дзейнасць? Тут паўстае мноства пытанняў этычнага і філасофскага характару. Калі чалавек атрымаў магчымасць змяняць сваю прыроду, карэктаваць яе памылкі, то дзе тая мяжа, якую нельга пераступіць? Цi заўседы патрэбна чалавеку і тым, хто побач з ім, ведаць пра магчымыя генетычныя хваробы?

Пра гэтыя і іншыя пытанні паразважала падчас сваёй публічнай прамовы Ніна Даніленка, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі нехрамасомный спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. У аснову лекцыі пакладзены ўласны досвед прамоўцы ў галіне даследаванняў па генетыцы парушэння слыху ў немаўлят.

Лекцыя была прачытана ў межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні», які арганізуюць Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

У межах гэтага цыкла таксама адбыліся публічныя лекцыі:

Відэазапіс лекцыі:


Другие публикации