Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Чаму Апалон — беларускі бог, і іншыя цікавінкі нацыянальнага мыслення (Фота і відэа)
У другой анталогіі айчыннай думкі «Код прысутнасці» сабраны цэлы інтэлектуальны сусвет Беларусі. Прэзентацыя выдання адбылася днямі ў сталічнай Галерэі «Ў».
«Код прысутнасці» — гэта своеасаблівая справаздача таго, што адбывалася ў нацыянальнай мысленчай прасторы з 2000 да 2015 года. Вядома, увайшлі ў яе не ўсе тэксты і аўтары, якія маглі б, быў даволі жорсткі адбор. Тым не менш, як адзначаюць самі ўкладальнікі, зборнік — не эталон, і «ў іншай сітуацыі мы б на адну анталогію мелі б 10 альтэрнатыў».
Каардынатарка праекту Таццяна Вадалажская распавяла Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі», што першая анталогія, якую выдалі ў 2003 годзе Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка, датычылася пэўнага перыяду, і за гэты час шмат чаго адбылося ў беларускім інтэлектуальным полі. Яна не пагаджаецца з кіраўніком аддзялення філасофіі і літаратуры Беларускага калегіума Валянцінам Акудовічам, што за апошнія 10 гадоў не з’явілася новых герояў для анталогіі.
Таццяна Вадалажская з першым выданнем анталогіі
«Калі паглядзець спісы імён у новай і папярэдняй анталогіях, яны розняцца. Зразумела, што ў новым выданні ёсць і тыя ж героі, і новыя. Мне ўвогуле здаецца, што інтэлектуальнае жыццё — гэта не спаборніцтва. І нават калі ёсць тыя ж аўтары — гэта абсалютна іншыя тэксты, іншае разуменне, іншае стаўленне да сябе, да думкі. Таму я б не рабіла гэтага параўнання, гэта не слушна».
Па словах Таццяны Вадалажскай, новая анталогія — для тых, каго цікавіць Беларусь.
«Хаця, канечне, гэта не лёгкае чытво, якое можна ўзяць з сабой пачытаць у аэрапорт», — дадае яна.
На думку каардынатаркі, выданне мае тры яскравыя асаблівасці. Па-першае, гэта палемічнасць і дыскусійнасць (бо ранейшыя тэксты гучалі як маніфесты). Другая адметнасць у тым, што Беларусь становіцца кропкай адліку для філосафаў. І, нарэшце, менавіта ў анталогіі стала бачна, што беларускае мысленне пачало ствараць свой сусвет.
Адзін з аўтараў «Кода прысутнасці» Максім Жбанкоў акрэсліў выданне як падзею «нахабную, але неабходную».
Максім Жбанкоў
Філосаф Валянцін Акудовіч зазначыў, што не хоча выглядаць песімістам, але распавёў пра крызіс філасофіі ў глабальным маштабе. І ўсё ж адзначыў:
«У 2000-я гады стала ясна: хопіць здзеклівых усмешак, калі хтосьці кажа «беларускі філосаф». І адным з крокаў была ідэя стварыць анталогію, сабраць лепшыя тэксты і зафіксаваць, што мы ёсць. І калі мы яе зрабілі, Алесь Анціпенка сказаў: «Ну, цяпер можна і паміраць». У чым розніца паміж той анталогіяй і апошняй? Сёння я ўзяў яе ў рукі і чамусьці пра тое, што можна паміраць, не падумаў».
Валянцін Акудовіч
А вось Ігару Бабкову выданне «Кода прысутнасці» прынесла «асабістую траўматычную гісторыю».
«Па-першае, я прыдумаў абсалютна геніяльную назву для анталогіі: «Простыя рэчы. Беларускае мысленне на зломе эпох». Усе мае калегі сказалі, што назва проста шыкоўная і на галасаванні яе... пракацілі. Далей я вырашыў прапанаваць гісторыю пра тое, што адбывалася з беларускім мысленнем апошнія 15 гадоў. Прыдумаў тыпалогію, перадгісторыю... Сказалі — геніяльна. Пракацілі. Калі справа дайшла да малюнка вокладкі, я ўжо баяўся паказваць пальцам на той, які мне здаваўся найлепшым, і не браў удзел у галасаванні. Ясна, што найлепшы не прайшоў. А на астачу вырашылі прэзентацыю анталогіі накласці на цудоўны праект кнігарні «ЛогвінаЎ», у якім я бяру ўдзел. Нягледзячы, альбо дзякуючы, гэтаму ўсяму, кніжка атрымалася шыкоўная», — падзяліўся філосаф і літаратар.
Ігар Бабкоў
Павел Баркоўскі
Адзін з аўтараў выдання Павел Баркоўскі звярнуў увагу на тое, што большасць тэкстаў анталогіі напісаны ў кантэксце эпохі і сітуацыі.
Акадэмічны дырэктар Беларускага калегіума Ірына Дубянецкая на прэзентацыі распавяла адну са сваіх улюбёных баек пра тое, чаму Апалон — беларускі, а не грэчаскі бог.
«Па-першае, ён прыхадзень у грэцкі пантэон з поўначы. Ён меў непераможныя стрэлы і раз на 40 гадоў лётаў дамоў, на сваю Бацькаўшчыну, і адкопваў свае непераможныя стрэлы. І толькі беларусы ведаюць, што стрэлы закопваюць: толькі ў нас, і гэта адзінае месца ў свеце, дагэтуль дажыў абрад пахавання стралы. Адпаведна, куды яшчэ лётаць адкопваць стрэлы, як не туды, дзе іх закопваюць? Нікуды, як на Гомельшчыну», — падсумавала Ірына Дубянецкая. Таксама яна выразіла меркаванне, што за другой анталогіяй будзе выдадзена і трэцяя.
Ірына Дубянецкая
Падчас прэзентацыі выказваліся і іншыя аўтары і стваральнікі кнігі. Так, Сяргей Санько панастальгаваў па інтэлектуальным жыцці Беларусі 1990-х гадоў, Міхаіл Баярын распавёў, як нарэшце ўсвядоміў сябе ў нацыянальным мысленні, а дызайнер Міхал Анемпадыстаў заўважыў, што мысленне немагчымае без падачы.
Сяргей Санько
Міхаіл Баярын і Максім Жбанкоў
Міхал Анемпадыстаў
Такім чынам, калі першая анталогія была працай двух чалавек, то другая ўжо ёсць працай двух інстытуцый: Лятучага ўніверсітэта і Беларускага калегіўма. А гэта значыць, што беларуская інтэлектуальная думка пашырае свае маштабы, і словазлучэнне «беларускі філосаф» — ужо не аксюмаран.
Відэазапіс прэзентацыі:
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
17-23 апреля — семинар «Ценности, ответственность, будущее» (по методике аспен-семинаров)
Сообщество выпускников аспен-семинаров в Беларуси объявляет конкурс на участие в 9-м семинаре «Ценности, ответственность, будущее», который пройдет 17-23 апреля 2021 года в районе Браславских озер.
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
Комментарии и дискуссии
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)
Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.