Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце

28.07.2016
Яўгенія Бурштын, Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»

У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным універсітэтам, і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?

Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» падводзіць своеасаблівыя вынікі мінулага года Лятучага ўніверсітэта.

Падчас існавання Лятучага стасункі яго з Гульнёй значна змяніліся. Напачатку, гадоў 6-7 таму, калі ўніверсітэт толькі ствараўся, месца Гульні было вызначана.

«Мы тады размаўлялі пра арганізацыйна-дзейнасныя гульні, якія практыкавала метадалагічная супольнасць, і казалі, што гэта пэўны інструмент, тэхналогія арганізацыі калектыўнага мыслення, і можа быць пэўнай тэхналогіяй і для Універсітэта (бо Універсітэт — месца для мыслення)», — зазначае каардынатарка Лятучага ўніверсітэту Таццяна Вадалажская.

Пазней метадолагі сталі абмяркоўваць Гульню як новую базавую анталагічную катэгорыю (пасля Дзейнасці і Мыследзейнасці). І гэта прывяло да пошуку (і знаходжання) новых сэнсаў:

«Наш універсітэт (як павінны рабіць і ўсе ўніверсітэты) адказвае не толькі на пытанне: «Чым становіцца гэты новы свет?», але і «Хто я ў ім?», «Якім чынам я спрычыняюся да гэтага пераўтварэння?».

Вырашэнне гэтых пытанняў падштурхоўвае нас не быць «цярпіламі» пераўтварэнняў, а быць іх суўдзельнікамі, мяркуе Таццяна Вадалажская. Аднак нам, у пэўным сэнсе, бракуе інструментаў мыслення і выбудовы адказаў на гэтыя пытанні. Мы можам разважаць пра ранейшыя часы і пераломныя моманты, так бы мовіць, гістарычна. Але сённяшняя наша веда пра канструктыўнасць (то бок штучнасць, рукатворнасць) сацыяльнага свету, стасункаў, культуры дае нам магчымасць разумення таго, як адбываліся змены. І сёння мы ўжо можам крытычна прааналізаваць гэта. Але ва ўсім гэтым мы не знаходзім сябе, сучаснае веданне не дае нам разумення свайго месца тут.

«Гульня з’яўляецца ў Лятучым універсітэце як спроба схапіць пэўны тып жыцця, дзеяння, арганізацыі сябе і свайго існавання ў гэтым. І яна ўжо не канкрэтная арганізацыйна-дзейнасная гульня, не ларп, а, хутчэй, метафара. І менавіта ў гэтай якасці ў апошні год з’яўляецца Гульня ў абмеркаваннях Лятучага ўніверсітэта», — тлумачыць Таццяна Вадалажская.

У сувязі з гэтым, можна вылучыць наступныя характарыстыкі гульнёвага бачання свету.

Па-першае, гэта творчая інтэнцыя на стварэнне складанай сістэмы з найбольшай колькасцю разнастайных элементаў і працэсаў. Бо мы не толькі гуляем, але адначасова і ствараем Гульню (арганізацыя прасторы, стасункаў і г.д.). Другая характарыстыка — сутворчасць, бо Гульню мы ніколі не ствараем у адзіноце. Гульня існуе, пакуль яе ўтрымліваюць. Па-трэцяе, у Гульні мы прызнаем штучнасць створанага свету, але ўнутры ставімся да яго сур’ёзна:

«На сёння для мяне Гульня выбудоўвае іншыя стасункі з ідэяй Універсітэта, і цяпер у гэтым выглядзе апошні мы можам разглядаць, хутчэй, як інструмент, праз які мы можам згуляць у восевы час. Гульня — як рамка, якая задае сэнс працы Універсітэту. І гэта дзве розныя рэчы. У такім кантэксце школы магістраў гульні — гэта канцэнтраваная група людзей, якія прымаюць гэтую задачу працы з гульнёй і вырашаюць яе рознымі тыпамі мыслення. Для іх Гульня — мэта, а не сродак ці інструмент арганізацыі адукацыйных працэсаў ва Універсітэце».

Відэазапіс пленарнага даклада Таццяны Важалажскай падчас Летніка Лятучага ўніверсітэта:

Другие публикации

  • Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)

    10.09.2021
    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка»

    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.

  • Татьяна Водолажская — о реформах в образовании (Видео)

    09.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Дунаев — об образовании (Видео)

    08.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Мацкевич — о будущей конституции (Видео)

    07.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Максим Богрецов — об IT-секторе (Видео)

    06.09.2021