Приглашаем всех желающих заглянуть в ближайшее будущее Беларуси и обсудить перспективы развития страны, которые с высокой степенью вероятности развернутся перед нами уже в следующем году.
Эксперты: Панаванне расейскай мовы ў Беларусі — гэта небяспека (Фота)
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся, але многія вартыя ўвагі тэмы, на якія дыскутавалі падчас яго, незаслужана выпалі з фокусу. Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» працягвае распавядаць пра рэчы, якія аказаліся ў цэнтры абмеркавання беларускімі інтэлектуаламі.
Паралельна з дыскусіяй адносна феномену вышыванкі эксперты выказваліся пра незалежнасць і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў.
Валер Булгакаў
Выдавец Валер Булгакаў адзначыў, што межы Беларусі былі акрэсленыя ў другой палове ХІХ стагоддзя расійскімі імперскімі этнографамі перадусім на падствае моўнага чынніку.
«У маім рэгіёне тыя, каму цяпер за 45, яшчэ гавораць па-беларуску, а тыя, каму 15 — 25 — ужо гавораць амаль на літаратурнай расейскай мове. На мой погляд, гэта небяспека», — мяркуе выдавец.
На яго думку, беларускамоўная супольнасць у нашай краіне сёння — гэта субкультура.
«Вырашаюць такія справы як нацыянальная незалежнасць не ўлады, не палітычная адміністрацыя, а простыя грамадзяне. Публічная прастора Беларусі падзелена на мноства субкультур, дзе і георгіеўскія стужкі, і бел-чырвона-белыя, і арнаментальныя, дзе ёсць пакрыўджаная беларускамоўная меншасць, тыя, хто гавораць па-расейску, і старэйшае пакаленне, якое акрамя як на беларускай на іншай мове гаварыць не ўмее, дзе ёсць праваслаўныя і каталікі», — дадаў Валер Булгакаў.
Але моўная прыкмета яшчэ не ёсць нацыянальнай ідэнтычнасцю.
Злева — направа: Валер Булгакаў, Алесь Белы, Мікіта Броўка, Алесь Ластоўскі і Ірына Дубянецкая
«Для мяне самым важным момантам нацыянальнай ідэнтычнасці з’яўляецца захаванне высокай літаратурнай традыцыі, — падзяліўся даследчык беларускай кухні Алесь Белы. — Уявіць сабе Францыю без сімвалічнага поля, якое стварылі Мальер, Бальзак, Дзюма — немагчыма. У нас няма інстытутаў, якія б рэтранслявалі гэтае сімвалічнае поле. Нягледзячы на трыумф вышыванкі ў нас цалкам разбураны нацыянальны кінематограф, няма інтэлектуальных маркёраў прыналежнасці да той ці іншай культуры».
На думку прадстаўніка крамы simbal.by Мікіты Броўкі, захаваць незалежнасць краіны без нацыянальнай ідэнтычнасці немагчыма. Але ці ёсць яна ў беларусаў? Складана даць станоўчы адказ на гэтае пытанне, зрэшты, як нельга адказаць і адмоўна. У любым выпадку, яна пакуль недастатковая.
Ірына Дубянецкая
Доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі, акадэмічны дырэктар Беларускага калегіума Ірына Дубянецкая прапанавала беларусам паставіць сябе ў свой жа ўласны кантэкст і паглядзець, што з намі адбывалася.
«Цяперашняя ідэнтычнасць будуецца з усведамленнем свайго культурнага скарбу, гісторыі, традыцыі. У Вялікага княства Літоўскага была ўласцівасць, якая адрознівала яго ад іншых краін — мультырэлігійнасць. Гэта было вынішчана на хвалі татальнай русіфікацыі краіны», — зазначыла яна.
На думку Ірыны Дубянецкай, сёння нам навязваюць афіцыйны дзяржаўны білінгвізм, які ў параўнанні з колішняй шматмоўнасцю — радыкальна іншая, процілеглая рэч.
«Білінгвы — гэта беларускамоўныя людзі ў Беларусі. Расейскамоўныя не нясуць гэтых моўных традыцый. Наданне любога афіцыйнага статуса расейскай мове ў Беларусі вельмі небяспечна з той прычыны, што два з паловай стагоддзя татальнай русіфікацыі проста выціснулі беларускую мову».
Нацыянальная ідэнтычнасць у нашай краіне яшчэ толькі спее, лічыць Ірына Дубянецкая.
Аляксей Ластоўскі
«Заўважце, як з беларускай этнічнай мапы пачалі знікаць палякі і рускія паводле вынікаў перапісу. Іх колькасць радыкальна змяншаецца — на 25% за апошнія 10 год. Паступова ўсе пераўтвараюцца ў беларусаў. Бо беларусам быць вельмі проста: не трэба ведаць беларускай мовы, а з гісторыі дастаткова ведаць, што беларусы перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне», — іранічна звярнуў увагу сацыёлаг Аляксей Ластоўскі.
Такім чынам, нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў яшчэ працягвае фармавацца, але гадаваць і ўмацоўваць яе трэба, не забываючыся на небяспеку з боку ўсходняга суседа.
Злева — мадэратар дыскусіі Павел Баркоўскі
Другие публикации
-
9 ноября в Минске — лекция и дискуссия «Человек и его границы: этическое усилие и культура»
В первый день работы форума о человеке, медицине и технологиях «Homo (Im)Perfectus» в минском Культ. центре «Корпус» философ и методолог Владимир Мацкевич выступит с открытой лекцией.
-
Новый онлайн-курс Летучего университета: «УНОВИС: витебская история мировой культуры»
На Дистанционной платформе Летучего университета появился новый курс, посвященный авангардному художественному объединению УНОВИС.
-
9-12 лістапада — Форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus: дзе пралягае мяжа?»
9-12 лістапада ў Мінску пройдзе форум пра чалавека, медыцыну і тэхналогіі «Homo (Im)Perfectus» — падзея аб тым, як біятэхналогіі змяняюць чалавека, культуру, грамадскія адносіны, сацыяльныя і этычныя нормы.
-
А1 и Летучий университет запускают курс про УНОВИС онлайн и на VOKA
В поддержку проекта #UNOVIS100 компания А1 и образовательная медиаплатформа «Летучий университет» подготовили бесплатный онлайн-курс «УНОВИС: витебская история мировой культуры».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»