Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Аляксей Крывалап: «Купляйце беларускае», альбо Што рабіць, калі заўтра ніколі не наступіць? (Фота і відэа)
Дзіўным чынам у нашай краіне святкуецца Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і абсалютна паспяхова будуецца грамадства спажывання.
У межах цыкла Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» і Лятучага ўніверсітэта «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» адбылася адкрытая лекцыя культуролага Аляксея Крывалапа «Купляйце беларускае», альбо Што рабіць, калі заўтра ніколі не наступіць?»
Добра знаёмы кожнаму беларусу слоган «Купляйце беларускае» пераўтварыўся ў своеасаблівы інтэрнэт-мем, які жыве асобным жыццём. І калі з гэтым пасылам усё больш-менш зразумела, то што значыць пастаноўка пытання пра заўтра, якое можа не наступіць? Гэта лектар паспрабаваў патлумачыць, і мімаволі спарадзіў яшчэ больш пытанняў у аўдыторыі...
Выступоўца адштурхоўваўся ад думкі з лекцый Уладзіміра Мацкеіча і Сяргея Сахарава пра тое, што мы ўвесь час чакаем навін. Гартаючы стужку ў Фэйсбуку, чытаючы сайты, мы чакаем нейкую «галоўную» навіну. І яна, такое сімвалічнае «заўтра», усё ніяк не наступае. Жывучы ў грамадстве спажывання, мы гэткім жа спажывецкім чынам ставімся і да медыя. Аляксей Крывалап звярнуў увагу, што пры гэтым у плане карыстання тэхналогіямі абсалютна адсутнічае пытанне мовы (у прыватнасці, беларускай пры карыстанне пошукавымі сістэмамі).
«Атрымліваецца замкнёнае кола: мы спрабуем дачакацца моманту, калі людзі пачнуць нешта шукаць інтэрнэце на мове, і тады медыя стануць беларускамоўнымі. Але гэты час можа ніколі не наступіць, і мы рызыкуем застацца ў сённяшнім дні. Сітуацыя не змяняецца, таму што не змяняюцца нашы паводзіны спажывання», — робіць акцэнт на простых ісцінах лектар.
Ці зможам мы пры такім раскладзе знайсці падставы для аптымізму адносна будучыні беларускіх медыя? І калі яны захаваюцца, то ў якім выглядзе? — задаўся пытаннямі культуролаг. У сувязі з гэтым, ён паспрабаваў вызначыць, якім чынам змяняюцца асаблівасці спажывання інфармацыі і як у дадзенай сітуацыі фармуецца наша ідэнтычнасць.
«Дзіўным чынам у нашай краіне святкуецца Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і абсалютна паспяхова будуецца грамадства спажывання», — прапануе паразважаць над недарэчнасцю лектар.
Але калі ўмоўна ўсё можна патлумачыць праз спажыванне, як суаднесці яго з мовай? Ці можам мы казаць пра спажыванне мовы?
Па-першае, варта дадаць яшчэ колькі слоў пра медыя. Хоць яны з’яўляюцца сродкамі масавай інфармацыі, спажываем яе мы ўсё ж вельмі індывідуальна. І тут нельга не прызнаць, што наша спажыванне ў значнай ступені мае пасярэдніцтва іншых арганізацый ці асоб (напрыклад, сацыяльныя сеткі).
«Узнікае пытанне: наколькі гэта з’яўляецца нашай індывідуальнай практыкай? Наколькі гэта нашы жаданні — напісаць пост, сабраць 1000 лайкаў ці завесці 1000 фрэндаў? Бо калі ў нас няма доступу да тэхналогій, то і гэтых жаданняў у нас няма», — гаворыць Аляксей Крывалап.
На яго думку, такая практыка спажывання не дазваляе нам будаваць супольнасць, бо мы спрабуем адрознівацца. У дачыненні да матэрыяльных рэчаў мы выкарыстоўваем спажыванне, каб паказаць свой статус. Але што адбываецца ў выпадку спажывання медыя ці мовы? Ці тут мы таксама мусім адпавядаць нейкім «трэндам»?
Так паступова лектар падыйшоў да пытання ці магчыма змяніць медыя праз змены паводзін аўдыторыі? Напрыклад, чаму не ўсе беларускія карыстальнікі ўсталёўваюць беларускую раскладку ў сваіх смартфонах? А між тым гэта — першы крок да таго, каб змянілася наша практыка спажывання. І пытанне тут не ў навязванні мовы, а ў тым, якім чынам стварыць умовы, каб у людзей з’явілася ўнутраная патрэба для гэтага. Але мы ўвесь час чакаем, што нехта зробіць гэта за нас — і так можна чакаць бясконца.
«Для змен у медыясферы патрэбна не чытаць толькі беларускамоўныя выданні, а ствараць новыя праекты, звязаныя з індывідуальнымі практыкамі спажывання», — завяршыў выступ Аляксей Крывалап.
Відэазапіс адкрытай лекцыі:
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.