Лідэр Камуністычнай партыі Ігар Карпенка прызначаны міністрам адукацыі Беларусі (Відэа)

17.12.2016
Яраслаў Сцешык, Belsat.eu

Памятаеце Ігара Карпенку, камуніста ў чырвонай куртцы, які працаваў намеснікам старшыні Мінгарвыканкаму насупраць Дома ўраду?

Цяпер ён працуе насупраць выканкаму, у двух кроках ад помніка Леніну. Сёння супраць прызначэння Карпенкі міністрам адукацыі выступіла Партыя БНФ. Нашчадкі Беларускага Народнага Фронта, які паўстаў на праўдзе аб антыбеларускіх камуністычных рэпрэсіях, накіравалі зварот у Канстытуцыйны суд з просьбай аб праверцы.

Аляксей Янукевіч, старшыня Партыі БНФ:

«Мы лічым прызначэнне спадара Карпенкі міністрам адукацыі вельмі шкодным для Беларусі, для нашых нацыянальных інтарэсаў, для самой сістэмы адукацыі. Ягоная дзейнасць на папярэдніх дзяржаўных пасадах сведчыць, што ён займаўся актыўным прасоўваннем ідэалогіі сваёй камуністычнай партыі».

Але для Аляксандра Лукашэнкі гэта не стала перашкодай для выбару міністра адукацыі.

Аляксандр Лукашэнка:

«Прызначэнне... кіраўніка Кампартыі — гэта ледзь не вяртанне Лукашэнкі да старога. Асабіста я гэтага не баюся, не ведаю, як вы. Наадварот».

Нараджэнец Кемераўскай вобласці Расіі, Ігар Карпенка скончыў Мінскі педагагічны. Там жа быў выкладчыкам, прарэктарам у выхаваўчай частцы. Сярод іншага, выкладаў культуру маўлення і падтрымліваў студэнцкі тэатр.

Скончыў і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. У міністры скокнуў з пасады намесніка старшыні Мінскага гарвыканкаму. Уладзімір Мацкевіч бачыць у гэтым прызначэнні чарговы крок да поўнага разбурэння адукацыйнай сістэмы.

Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг:

«Карпенка амаль нічым не вызначыўся ў галіне адукацыі, ніякіх працаў, ніякіх карʼерных дасягненняў не меў, і гэта цалкам ідэалагічнае прызначэнне».

Калісьці Карпенка быў піянерважатым, сакратаром камітэта камсамолу. Як кіраўнік праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі, Карпенка арганізаваў зʼезд камуністычных партый з розных краін у музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Ігар Карпенка, першы сакратар КПБ:

«Мы мусім з мінулага ўзяць усё найлепшае. Рэспубліка так і арыентавана, і палітычны курс, які тут ажыццяўляецца, так і арыентуе насельніцтва. Глядзіце, мы, напрыклад, захавалі шэраг савецкіх святаў».

Але ўся савецкасць Ігара Карпенкі ўпісваецца ў канцэпцыю лукашэнкаўскай вертыкалі. Таму школам, вучэльням і ВНУ варта чакаць зменаў у больш ідэалагічны бок.

Аляксандр Лукашэнка:

«Мы паставілі канкрэтныя задачы, у прыватнасці, у распрацоўцы новых падручнікаў. У тым, што пакінуць у літаратуры расійскай, беларускай, што прыбраць. Якія ўвогуле курсы з сярэдняй школы і пачатковай, базавай прыбраць. Яны нам не патрэбны!»

Ужо дакладна вядома, што Ігар Карпенка хоча ўвесці адзіную школьную форму для ўсёй Беларусі. Па-першае, усе вучні будуць аднолькавыя, па-другое, канцэрн «Беллегпрам» атрымае шмат замоў.

Belsat.eu

Другие публикации

  • Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)

    10.09.2021
    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка»

    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.

  • Татьяна Водолажская — о реформах в образовании (Видео)

    09.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Дунаев — об образовании (Видео)

    08.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Мацкевич — о будущей конституции (Видео)

    07.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Максим Богрецов — об IT-секторе (Видео)

    06.09.2021