15-17 верасня ў Варшаве — VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

13.01.2017
icbs.palityka.org

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі паведаміў, што VII Кангрэс адбудзецца 15-17 верасня 2017 года ў Варшаве.

Асноўным акадэмічным партнёрам з польскага боку выступіць Collegium Civitas.

VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі плануе сабраць каля 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін. Традыцыйна чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі па выніках 2015-га і 2016-га гадоў.

План падрыхтоўкі VII Кангрэса:

  1. Збор заявак на стварэнне секцый і панэлей — з 16 студзеня па 10 сакавіка 2017 года;
  2. Збор намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю па вынікам 2015-2016 гадоў — да 10 сакавіка 2017 года;
  3. Вызначэнне папярэдняга спісу секцый — да 20 сакавіка 2017 года;
  4. Збор індывідуальных заявак — да 10 траўня 2017 года;
  5. Вызначэнне фінальнага спісу секцый на падставе збору індывідуальных заявак — да 20 траўня 2017 года;
  6. Размеркаванне субсідый на пражыванне і транспарт — да 15 чэрвеня 2017 года;
  7. Рассылка індывідуальных запрашэнняў — да 25 чэрвеня 2017 года. Да 5 ліпеня 2017 года ўдзельнікі мусяць пацвердзіць свой удзел;
  8. Папярэдняя праграма кангрэса — да 15 жніўня 2017 года.

Сачыце за навінамі на сайце Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.


Другие публикации