Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
28 лютага ў Мінску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава «Колеры Беларусі»
Лятучы ўніверсітэт запрашае на адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі», якая ладзіцца ў межах міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.
Што такое «колер» і чаму ён феномен культуры? Якія колеры першымі атрымалі свае імёны ў нашых далёкіх продкаў? Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі і як пераасэнсавалі? Якім чынам колеры фармуюць самаідэнтычнасць?
«Колер Беларусі» — гэта міждысцыплінарнае даследаванне Міхала Анемпадыстава:
«Я даследую гісторыю і ролю колераў у беларускай культурнай традыцыі, ці, калі быць дакладным, у тых культурных традыцыях, якія ўтваралі аснову для паўстання беларускай культуры і з’яўляюцца яе неад’емнымі часткамі».
На выставе будзе прадстаўлена візуальная частка даследвання — аб'екты, якія з'яўляюцца носьбітамі ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі. Носьбіты гэтыя розныя. Некаторыя з іх архетыпічныя, а разам з тым, настолькі звычайныя, што мы перасталі звяртаць на іх увагу. Іншыя забыліся, зацерліся, зафарбаваліся пазнейшымі культурнымі напластаваннямі і чакаюць на сістэмнае, руплівае аднаўленне. Трэція маюць патрэбу ў дадатковым паясненні кантэкста, семантыкі і сэнсаў.
Лятучы ўніверсітэт запрашае на выставу мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі», якая будзе працаваць з 28 лютага да 24 сакавіка 2017 года ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў (Мінск, вул. Брылеўская, 14, уваход са двара). Імпрэза з нагоды адкрыцця выставы адбудзецца 28 лютага, у аўторак. Пачатак у 19.00. На імпрэзу, як і на ўласна выставу, — уваход вольны!
Выстава папярэднічае выхаду ў свет аднайменнай манаграфіі, прэзентацыя якой плануецца ў сакавіку сёлета.
Падрабязную інфармацыю пра выставу «Колер Беларусі» і падзеі ў яе межах шукайце на сайце www.fly-uni.org.
Сачыце таксама за падзеяй ў Фэйсбуку.
Даведі наконт выставы можна атрымаць праз наступныя кантакты:
- Ліза Неўмяржыцкая: (+375 44) 7424832, lizavieta.n@gmail.com;
- паштовая скрыня Лятучага ўніверсітэта: flyuniby@gmail.com.
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.