Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму «беж» (Фота і відэа)
Колер — адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
Словам, колер — гэта нешта нашмат большае, чым мы прывыклі думаць. Пра гэты феномен разважалі падчас круглага стала «Культура колера. Колер у культуры» вядомыя беларускія мастакі, дызайнеры, каларысты і мысляры.
Дызайнер, паэт, культурны дзеяч Міхал Анемпадыстаў, які нядаўна зладзіў выставу «Колер Беларусі», перакананы, што ў тэме колеру вызначаецца аспект самаідэнтыфікацы, гэта магутны фактар уласнай ідэнтычнасці.
«Колер не існуе сам па сабе ніколі. Вывучаючы фізічнае вымярэнне колеру, мы дакранаемся да яго носьбітаў і лепш разумеем культуру і яе развіццё, пачынаем яе адчуваць», — кажа ён.
Міхал Анемпадыстаў прыйшоў да высновы, што культура колеру, стаўленне да колеру як да нечага важнага ў паўсядзённым жыцці заўсёды адыгрывала важную ролю ва ўсёй еўрапейскай традыцыі. У беларускай культуры да колераў і іх спалучэнняў таксама ставіліся вельмі сур’ёзна. Але цяпер гэтая традыцыя ўжо страчана. Без вяртання культуры колеру і каларыстыкі, на думку дызайнера, нам не абыйсціся.
Злева — направа: Таццяна Вадалажская, Тодар Кашкурэвіч, Ляніна Міронава
Як гэта зрабіць? Вядомая колеразнаўца, прафесар Ляніна Мікалаеўна Міронава лічыць, што пачынаць трэба з выхавання, заняткаў з самага маленькага ўзросту ў дзіцячых студыях па гармоніі колеру, форме і прасторы, псіхалагічным уздзеянні колераў.
«Рэклама ў крамах настолькі асляпляльная, што трэба надзяваць сонечныя акуляры. Нават у аддзелах тавараў для дзяцей — проста жах. Лічыцца, што чым ярчэй, тым лепш, але гэта не так — і для дзяцей трэба працаваць культурна», — зазначае прафесар.
Патрэбны сур’ёзныя даследванні ў галіне каларыстыкі з улікам стратыфікацыі грамадства. Тут паўстае наступны шэраг праблем. У Беларусі не існуе ўстаноў, якія маглі б займацца падобнымі даследаваннямі і, пагатоў, бюджэту на іх правядзенне. Да таго ж уся візуальная культура не перадаецца праз друкаваныя тэксты, а толькі праз асабістае перайманне, а яго няма, не хапае аўтарытэтаў, дамінант.
«Было б добра, каб гэтым займалася дзяржава, калі б людзі атрымлівалі грошы за гэтую працу. Але дзяржава займацца гэтым не будзе, хутчэй, яна створыць кантралюючы орган», — заключае Міхал Анемпадыстаў.
Злева — направа: Таццяна Вадалажская, Тодар Кашкурэвіч, Ляніна Міронава, Міхал Анемпадыстаў і Эліна Шындлер
Мастак Тодар Кашкурэвіч перакананы, што да колеру ва ўспрыняцці чалавека трэба падыходзіць вельмі рацыянальна. У розных сферах колеры ўжо не тое што разглядаюць, але нават выкарыстоўваюць прафесійна — у рэкламе, палітыцы. Уздзеянне колераў у розных краінах і сацыяльных групах ужо працуе.
«Мяне цікавіць, як «паспекуляваць» колерам у нацыяльнай ідэнтычнасці Беларусі», — дзеліцца планамі мастак.
Міхал Анемпадыстаў і Эліна Шындлер
Дызайнер Эліна Шындлер прапануе навучыць людзей адсочваць сваю рэакцыю на колеры. Яна зазначае, што замоўцы, з якімі працуе, часцей за ўсё выбіраюць матэрыялы, што маюць натуральную паверхню, у тым ліку і колер. З калегай пагаджаецца Міхал Анемпадыстаў: колер не існуе сам па сабе, без матэрыялу. А ў беларускай культуры натуральныя матэрыялы ніколі не фарбаваліся.
«10 гадоў я замешваў акрылавыя фарбы і ведаю, што людзі абіраюць. Яны не разбіраюцца ў тым, што робяць, а карыстаюцца прыкладамі з часопісаў, тэлевізара, ад суседзей. Яны ніколі не ўпэўненыя ў сваім выбары. Яны глабальна не ўпэўненыя ні ў мэблі, ні ў дызайне, ні ў стылі — ні ў чым. Таму і колеры выбіраюць таксама «няўпэўненыя» — уся гэтая каларыстычная гама «беж». Самы смелы — персік і абрыкос, гэта ўжо проста авангард», — распавядае Міхал Анемпадыстаў.
«Калі пачынаецца праца, спачатку чалавек у абсалютнай прастрацыі, не разумее, чаго ён хоча, — працягвае Эліна Шындлер. — Але ў працэсе людзі хутка вучацца і пачынаюць арыентавацца, як толькі звяртаюцца да сябе, адкінуўшы ўсе тэндэнцыі і моду, яны пачынаюць адчуваць колер».
Напрыканцы сустрэчы закранулі і ўзаемаадносіны з традыцыяй і мінулым. Міхал Анемпадыстаў гаворыць, што мы ў цяперашні момант ствараем наша мінулае — напрыклад, пры рэстаўрацыі.
«Калі мы Верхні горад у Мінску, які паўстаў у часы барока, рэстаўруем у стылі рускага губернскага горада ХІХ стагоддзя з дапамогай абсалютна не характэрных для гэтай часткі Імперыі зялёных дахаў, то гэта — змена свайго мінулага».
Відэазапіс імпрэзы:
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
17-23 апреля — семинар «Ценности, ответственность, будущее» (по методике аспен-семинаров)
Сообщество выпускников аспен-семинаров в Беларуси объявляет конкурс на участие в 9-м семинаре «Ценности, ответственность, будущее», который пройдет 17-23 апреля 2021 года в районе Браславских озер.
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
Комментарии и дискуссии
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)
Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.