4 красавіка ў Мінску — прэс-канферэнцыя «Лёс дыялогу паміж ЕС, беларускімі ўладамі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі»

04.04.2017
Press Club Belarus

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства і «Прэс-клуб» запрашаюць на пазачарговую прэс-канферэнцыю па выніках працы трэцяй Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь на тле новых сацыяльна-палітычных умоў.

Цягам прэс-канферэнцыі плануецца ўзняць наступныя пытанні:

  1. Папярэднія заключэнні Беларускай нацыянальнай платформы (БНП) па выніках працы ў Беларусі Маніторынгавай місіі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства;
  2. Асноўныя высновы БНП і ўдзельнікаў ад грамадзянскай супольнасці па чарговым раўндзе сустрэч Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь 3-4 красавіка 2017 года;
  3. Пазіцыя БНП па актуальных падзеях у Беларусі, звязаных з рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзян - удзельнікаў акцый пратэсту, грамадзянскіх актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў;
  4. Чаканні і рэкамендацыі БНП адносна дзеянняў Еўрапейскага Саюза, краін-членаў ЕС і міжнародных арганізацый у дачыненні да Беларусі і беларуска-еўрапейскіх адносін у кантэксце актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыі.

Удзельнікі:

  • Улад Вялічка, нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі, генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»;
  • Святлана Каралёва, старшыня Каардынацыйнага камітэта БНП;
  • Алег Гулак, кіраўнік РГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт», намеснік старшыні Рабочай групы Асамблеі НДА Беларусі.

Прэс-канфереэнцыя пройдзе 4 красавіка 2017 года з 19.30 да 21.30 у памяшканні «Прэс-клуба» (Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601).

Шаноўныя калегі! Для ўдзелу ў прэс-канферэнцыі, калі ласка, зарэгіструйцеся.

Press Club Belarus


Другие публикации