Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
Эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і ЕС немагчыма разглядаць асобна ад пытанняў правоў чалавека
У дыялогу беларускай дзяржавы і Еўрасаюза з удзелам грамадзянскай супольнасці змяніўся фармат, але актуалізаваліся праблемы 2010 года.
3-4 красавіка адбылося паяджэнне трэцяй пасля пацяплення адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь. Апроч таго з 28 сакавіка да 1 красавіка ў Беларусі працавала маніторынгавая місія Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства па сітуацыі грамадзянскай супольнасці, СМІ і правоў чалавека. У сувязі з гэтым, Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП правяла ў «Прэс-клубе» пазачарговую прэс-канферэнцыю па выніках гэтых падзей на тле новых сацыяльна-палітычных умоў у краіне.
Кіраўнічка Каардынацыйнага камітэта БНП Святлана Каралёва падзякавала ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусі за салідарнасць.
«З гэтага моманту ўсе сустрэчы паміж ЕС і нашай дзяржавай з удзелам грамадзянскай супольнасці будуць асвятляцца ў СМІ. Мы, як удзельнікі, будзем інфармаваць усю нашу супольнасць аб тым, што адбываецца там», — запэўніла Святлана Каралёва.
Яна нагадала, што місія БНП — узмацненне голасу грамадзянскай супольнасці ў дыялогу паміж ЕС і Беларуссю для інтэграцыі краіны ў еўрапейскі кантэкст.
«Пасля падзей сакавіка наша місія апынулася пад парозай, нас адкінулі да ўзроўню 2010 года. 27 сакавіка БНП прыняла заяву, у якой мы прасілі прыпыніць гэты дыялог 3-4 красавіка. Мы пагадзіліся на сустрэчу, калі будзе зменены фармат. Па-першае, у павестцы дня павінна быць сітуацыя ў Беларусі ў сферы правоў чалавека, па-другое, што ў нас будзе прэс-канферэнцыя, і па-трэцяе, што мы падрыхтуем спіс усіх арыштаваных, які будзем раздаваць і МЗС, і амбасадам. Мы самі не чакалі такой рэакцыі Еўрасаюза, але прадстаўнікі ЕС выканалі сваё абяцанне і фармат сустрэчы быў зменены», — паведаміла Святлана Каралёва.
Што праўда, на частку сустрэчы ў закрытым фармаце прадстаўнікоў БНП не запрасілі, але вядома, што там вялася гаворка аб правах чалавека.
Нацыянальны каардынатар ФГС УП па Беларусі Улад Вялічка зазначыў, што Каардынацыйная група ЕС-Беларусь — амаль адзіны фармат перамоў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам пасля падзей 2010 года, калі ўсе іншыя кантакты былі, фактычна, замарожаныя. Першая сустрэча каардынацыйнай групы адбылася год таму ў Бруселі, другая — у лістападзе 2016 года ўжо ў Беларусі, і трэцяя прайшла гэтымі днямі.
«Гэтая сустрэча была арганізавана ў найбольш складаным кантэксце масавых палітычных рэпрэсій, рэпрэсій супраць журналістаў і праваабаронцаў. Для нас было прынцыповым пачуць зразумелую пазіцыю еўрапейскіх структур па гэтых пытаннях, — распавёў Улад Вялічка. — Пытанне палітзняволеных да гэтага моманту з’язлялася мяжой, якая вызначала, пры якіх умовах Беларусь і ЕС могуць размаўляць. Цяпер мы бачым новую сітуацыю, калі беларускія ўлады не ствараюць фармальных падстаў, каб у Беларусі былі палітвязні. Тактыка палітычных рэпрэсій змянілася: мы назіраем затрыманні, штрафы, кароткатэрміновыя арышты, якія не дазваляюць весці размову аб існаванні ў Беларусі палітзняволеных».
Па словах Улада Вялічкі, перамоўная частка не была інавацыйнай: профільныя беларускія міністэрствы вялі размовы з адпаведнымі еўрапейскімі дырэктаратамі пад наглядам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і МЗС.
Ліст сектарнага дыялогу досыць шырокі і ўключае пытанні адукацыі, транспарту, мытні, сацыяльнай палітыкі, энергетыкі, экалогіі і шэраг іншых. І на пэўную частку гэтай размовы запрошаная грамадзянская супольнасць. Праўда, гэтым разам адбылася абсалютна непрымальная рэч:
«Мы ўпершыню сутыкнуліся з запрашэннем беларускім бокам ад імя грамадзянскай супольнасці людзей, якія ні ў якім разе не могуць яе прадстаўляць у такога кшталту дыялогу. Я маю на ўвазе перш за ўсё спадара Шпакоўскага. Гэта досыць прынцыповае пытанне, і мы, як Нацыяальная платформа, будзем мець пэўныя прапановы і крытыку адносна фармата Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь», — заявіў Улад Вялічка.
Кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак зазначыў, што падчас сустрэчы ў грамадзянскай супольнасці сапраўды была магчымасць выказваца па ўсіх пытаннях. Асабліва важнасць гэтага ўдзелу падкрэсліваў еўрапейскі бок. Хоць пытанне правоў чалавека не было прадметам абмеркавання, але значэнне і неадрыўнасць гэтай тэмы ад агульнага палітычнага і эканамічнага кантэксту абодва бакі разумелі.
Па выніках пасяджэння каардынацыйнай групы чакаеца ўзгадненне парадку дня паміж беларускім і еўрапейскім бакамі ў якасці добрай волі, яна не мае юрыдычнай сілы.
«Для нас прынцыпова, каб эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрасаюзам не разглядалася асобна ад пытанняў правоў чалавека. Другое — мы бачым, што такога кшталту перамовы могуць мець дынамсіку толькі пасля таго, як будуць вызваленыя людзі, якія аказаліся па незразумелых прычынах за кратамі, у тым ліку і па «справе патрыётаў», — падкрэсіў Улад Вялічка.
Ён распавёў, што ніхто з шырокага кола людзей, з якімі сустракаліся прадстаўнікі місіі з розных краін, не прапаноўваў палітыку санкцый у дачыненні да Беларусі, гэта не бачыцца як канструктыўны крок, які дапаможа выйсці з сітуацыі. З іншага боку, незразумела, як можна весці далейшую размову, калі цяперашняя сітуацыя не будзе ўключана ў парадак дня беларуска-еўрапейскіх стасункаў.
«Немагчыма разглядаць палітычны крызіс асобна ад іх. Рэакцыя павінна быць, павінны быць выстаўленыя больш адназначныя крытэры беларуска-еўрапейскага дыялогу. Калі раней быў важны сам працэс перамоў, то цяпер павінны быць крытэры, па якіх можна меркаваць, што мы рухаемся. Але пакуль што працэс важнейшы за вынік», — канстатаваў нацыянальны каардынатар Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства па Беларусі.
Разам з тым ён зазначыў, што МЗС праявіла сябе найбольш прагрэсіўна, і варта вітаць такія крокі, як увядзенне бязвізавага рэжыму для замежнікаў на 5 дзён. Але няма гарантый таго, што такі прагрэс працягнецца, бо ў сакавіку мы назіралі моцны адкат.
Пасля правядзення маніторынгу місія прапанавала рэкамендацыі з васьмі пунктаў. Сярод іх пытанні наяўнасці і адсутнасці палітзняволеных, прыхільнасць да рэформ (дэкрыміналізацыя грамадзянскай актыўнасці, акрэдытацыя тэлеканала «Белсат», рэгістрацыя Праваабарончага цэнтра «Вясна»), больш высокая, чым раней абумоўленасць беларуска-еўрапейскіх стасункаў, інтэграцыя ў іх недзяржаўных суб’ектаў, выкананне Беларуссю ўзятых на сябе абавязкаў (Дарожная карта па рэфармаванні вышэйшай адукацыі, Канвенцыя ААН аб правах інвалідаў і г.д.).
Цяпер рыхтуецца поўная справаздача місіі, а таксама заява Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі.
Служюа інфармацыі «ЕўраБеларусі»
Другие публикации
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #4 (Видео)
1 июня беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел четвертый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #3 (Видео)
28 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел третий вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
-
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: «Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть».
Комментарии и дискуссии
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»