«Размова Мацкевіча» з Віталём Рымашэўскім (Відэа)

11.04.2017
Belsat.eu

Вядоўца «Балсата» філосаф і метадодаг Уладзімір Мацкевіч працягвае выклікац да сабе на размову беларускіх апазыцыйных палітыкаў.

Гэтым разам на нязручныя пытанні адказваў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

Арганізацыйны камітэт БХД распачаў працу ў 2004-м. З таго часу, нягледзячы на ўсе намаганні, партыі гэтак і не ўдалося зарэгістравацца. Паводле Віталя Рымашэўскага, цягам гэтых гадоў БХД прыцягнула ў палітыку мноства людзей, «якія не сталі б сябрамі іншых палітычных партый».

«За гэты час Беларуская хрысціянская дэмакратыя стала сапраўды абгрунтаванай платформай — са сваёй ідэалогіяй, са сваім поглядам на тое, што адбываецца ў Беларусі, часта адрозным ад поглядаў іншых палітычных структур», — кажа Рымашэўскі.

Уладзімір Мацкевіч дапытаў аднаго з лідараў беларускай апазіцыі пра збор (і нязбор) подпісаў за кандыдатаў на пасаду прэзідэнта падчас кампаніі 2010-га ды канкурэнцыю з Паўлам Севярынцам.

Падрабязней — у «Размове Мацкевіча»:

Гл. таксама:


Другие публикации