Андрэй Ягораў: Масква не прапануе нічога вартага Мінску, каб прынесці Кіеў у ахвяру нацыянальным інтарэсам

27.04.2017
Ігар Карней, Радыё «Свабода»

У часе сустрэчы ва ўкраінскім Чарнобылі, а пасля і ў беларускіх Ляскавічах кіраўнікі Беларусі і Украіны стараліся абмінаць тэму напружанасці ў стасунках з Расіяй. Аднак ці рэальна дыстанцыявацца ад расійскага фактару, калі выпала магчымасць пакантактаваць сам-насам?

Вось што пра гэта мяркуе дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, палітолаг Андрэй Ягораў.

— На перамовах Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка публічна не агучвалі стаўленне да Расіі. Але ці магла гэтая тэма прысутнічаць у фармаце перамоў сам-насам?

— Думаю, расійская тэма не толькі можа прысутнічаць у абмеркаваннях, а яна дакладна там прысутнічае. Справа ў тым, што Расія — непасрэдны фактар уплыву на беларуска-ўкраінскія адносіны. Напрыклад, недалучэнне Беларусі да рознага кшталту санкцыйных дзеянняў Расіі супраць Украіны. Альбо выступленне Беларусі ўскосным каналам пастаўкі ўкраінскіх тавараў на расійскі рынак. Натуральна, усё гэта абмяркоўваецца, бо праз гэта і Беларусь церпіць, і Украіна, што, так ці іначай, ускладняе двухбаковыя адносіны. Таму расійская тэма, безумоўна, ёсць. Яе проста не можа не быць.

— Іншымі словамі, у нейкім сэнсе, Беларусь і Украіна, як кажуць, сябруюць супраць Расіі?

— Не, не зусім так. Проста ў Беларусі і Украіны ёсць уласныя нацыянальныя інтарэсы. Двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Украіны — яно, па вялікім рахунку, узаемавыгаднае. Цяпер Расія ўскладняе гэтае супрацоўніцтва і пры гэтым не можа забяспечыць нейкіх выгадаў для Беларусі, калі б тая раптам пажадала разарваць дзеля Расіі стасункі з Украінай. Масква не прапануе нічога вартага для Беларусі, каб можна было гэтак ахвяраваць нацыянальнымі інтарэсамі.

— Падобнага кшталту кантакты вышэйшых асоб Беларусі і Украіны нервуюць гаспадароў Крамля?

— Так, нервуюць. Але, зноў жа, у Беларусі ёсць дастаткова ясныя тлумачэнні такім кантактам. Яны звязаныя і з агульнай мяжой, і з гандлёвым абаротам, і з міграцыяй, і з іншымі формамі культурніцкага супрацоўніцтва. Гэта апрыёры ставіць Беларусь у сітуацыю, калі мы фізічна не можам не кантактаваць з Украінай.

Радыё «Свабода»

Другие публикации

  • Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)

    10.09.2021
    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка»

    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.

  • Татьяна Водолажская — о реформах в образовании (Видео)

    09.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Дунаев — об образовании (Видео)

    08.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Мацкевич — о будущей конституции (Видео)

    07.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Максим Богрецов — об IT-секторе (Видео)

    06.09.2021