29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.
Алёна Зуйкова: Горад па-ранейшаму застаецца для людзей з інваліднасцю маладаступным
Фрагментарнасць, бар’ернасць, дыскрымінацыя, эксклюзія — такімі характарыстыкамі вылучаецца большасць беларускіх гарадоў, дзе даследавалі ступень гатоўнасці да рэалізацыі Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.
Як паказаў досвед еўрапейскіх краін, укараняць інавацыі неабходна пачынаць менавіта з узроўню мясцовых супольнасцей. Каб вызначыць патэнцыял і магчымасці ўкаранення механізмаў лакальнага планавання ў беларускіх рэгіёнах для забеспячэння павагі, заахвочвання і паўнаты рэалізацыі правоў людзей з інваліднасцю, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі (ЦЕТ) па ініцыятыве Офіса па правах людзей з інваліднасцю ў рамках кампаніі «Павестка 50», якая стала магчымай пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза, правёў даследаванне. У 14 гарадах спецыялісты праводзілі інтэрв'ю з максімальна шырокім колам асоб: ад прадстаўнікоў мясцовых уладаў, супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый да мясцовых жыхароў. Удзельнікі экспедыцый даследавалі як месцы, функцыянальна звязаныя з тэмай інваліднасці (аддзелы сацыяльнай абароны, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН), бальніцы, спецшколы, арганізацыі людзей з інваліднасцю і г.д.), так і «месцы жыцця» гараджан (музеі, дамы культуры , цэрквы і касцёлы, месцы адпачынку, майстэрні, клубы і г.д.). Даследчыкі ўлічвалі і фактары мясцовага асяроддзя: вонкавы дабрабыт, развіццё мясцовай інфраструктуры, манера мясцовых жыхароў праводзіць вольны час і да т.п.
З чым давялося сутыкнуцца даследчыкам, Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» распавяла адна з экспедытараў, аналітык ЦЕТ Алёна Зуйкова.
Першае назіранне даследчыцы датычыцца мясцовых уладаў: людзі, якія яе прадстаўляюць, часта па-рознаму ставяцца да сваіх абавязкаў і рэагуюць на тое, што ім «спускаюць зверху»:
— Мы прыходзілі ў выканкамы і казалі: «Вы чулі, ёсць такая Канвенцыя аб правах інвалідаў, яе ратыфікавалі, і мы даследуем наступныя звязаныя з ёй рэчы?» Яны, часцей за ўсё, пра гэта яшчэ «не чулі». Але, у любым разе, ім з гэтай Канвенцыяй жыць і выконваць, таму дяржаўныя і недзяржаўныя ініцыятывы аказваюцца партнёрамі ў гэтым працэсе.
— Але як можна працаваць, калі на месцах часам нават не чулі пра Канвенцыю? Пра што гэта сведчыць?
— Гэта сведчыць пра адарванасць глыбінкі ад перадавых працэсаў. Самі жыхары рэгіёнаў імі не цікавяцца і арыентуюцца на тое, што ім скажуць. Трэба ўлічваць, што ў выканаўчай вертыкалі паміж нацыянальным і раённым узроўнямі шмат прыступак. Інфармацыя да мясцовых уладаў яшчэ не дайшла, і факт падпісання і ратыфікацыі Канвенцыі яшчэ ніякім чынам не адбіўся на іх працоўных планах.
— Як непасрэдна адбывалася даследаванне?
— Мы кансультаваліся з Офісам па правах людзей з інваліднасцю і іншымі беларускімі арганізацыямі людзей з інваліднасцю адносна таго, якія гарады ім падаюцца найбольш актыўнымі і перспектыўнымі. Звычайна нам называлі гарады і давалі кантакты асобаў ці арганізацый, з якімі можна звязацца. На месцы ўжо суразмоўцы давалі новыя кантакты. Шмат куды мы прыходзілі без папярэдняй дамоўленасці. Шмат інфармацыі пра горад атрымліваеш не толькі з самой размовы, але і з таго, як хутка чалавек пагадзіўся, ці тэлефанаваў да начальніка, каб атрымаць дазвол з табой паразмаўляць, ці валодае ён інфармацыяй альбо перанакіроўвае цябе да іншай асобы.Мы прыязджалі і размаўлялі, у асноўным, пра дзве рэчы: палітыку інваліднасці і ўвогуле пра жыццё ў горадзе. Звычайна ў выканкамах распавядаюць, што вельмі шмат робяць для людзей з інваліднасцю: усталёўваюць пандусы, ладзяць святы, навагоднія ялінкі, экскурсіі...
— Паслухаць — дык ідэальнае жыццё для людзей з інваліднасцю на перыферыі. А ці так яно ў рэчаіснасці?
— Ну... Насамрэч — не. Тое, як яно ёсць, вельмі далёка ад ідэалаў Канвенцыі. Але гэта трэба яшчэ ўсвядоміць. Адна з самых галоўных праблем у тым, што ўсе гэтыя актыўнасці закранаюць вельмі малую колькасць людзей з інваліднасцю. Колькі людзей арганізацыя можа адвезці на эскурсію? Ну, адзін аўтобус. Ці, напрыклад, ёсць у арганізацыі хор. У яго ходзіць 10-20 чалавек. Колькі людзей прыходзяць на святы, стала наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў? Звычайна 20-25 чалавек. Гэта вельмі малая частка мясцовых жыхароў з інваліднасцю. У сярэднім у горадзе ці раёне колькасць жыхароў з інваліднасцю складае каля 7%. Гэта сотні і нават тысячы чалавек. А ніяк не 20. Калі нам шанцавала паразмаўляць з самімі людзьмі з інваліднасцю, мы даведваліся, што шмат хто з іх ніколі не выходзіць з хаты, бо ў пад’ездзе, напрыклад, няма пандуса. Нават калі чалавек з’яўляецца сябрам нейкай арганізацыі, якая робіць святы і экскурсіі, ён іх не наведвае, маўляў, «куды я на калясцы паеду?»
— А хіба для такіх мерапрыемстваў не прадугледжваецца безбар’ерны транспарт?
— Насамрэч, не, няма такога комплекснага падыходу. І гэта другая важная праблема: робіцца шмат усяго, але гэта досыць фрагментарныя рэчы, і горад па-ранейшаму застаецца для людзей з інваліднасцю маладаступным. Прыклад з Валожына — там усе вельмі ганарацца тым, што робіцца для людзей з інваліднасцю. Але калі запытаць, дзе ж яны на вуліцах — упс! — а іх няма. Бо, напрыклад, пандусы ўсталявалі, а ходнікі настолькі разбітыя, што па іх усё адно не праедзеш. Ці яшчэ ў адным горадзе зрабілі безбар’ерны басейн, але абсталяванне для спуску ў ваду людзей з інваліднасцю ляжыць у каморы, бо персанал не навучылі з ім абыходзіцца, каб дапамагаць наведвальнікам. Гэтая фрагментарнасць амаль зводзіць да нуля ўсе высілкі.
Таксама непрыемна здзівіла, што з горада ў горад паўтараецца сітуацыя, калі няма падыходу роўнасці да людзей з інваліднасцю: іх паўсюль называюць «дзецьмі» — гэта аб’ектнаарыентаваны, дыскрымінуючы падыход. Апроч таго, структура працы з людзьмі з інваліднасцю накіравана на тое, каб яны жылі эксклюзіўна, а не інклюзіўна, інтэграваных актыўнасцей для іх вельмі мала ў горадзе.
— А станоўчыя прыклады ўвогуле ёсць?
— Так, з’яўляюцца і пазітыўныя моманты. Калі ў 95% людзей эксклюзіўныя і аб’ектнаарыентаваныя ўстаноўкі, у 5% аднекуль з’яўляюцца інавацыйныя ідэі. Ёсць вельмі актыўныя грамадскія ініцыятывы. Інклюзіўны падыход можна нечакана сустрэць у спартыўных установах, калі трэнеры ўжо шмат гадоў працуюць з людзьмі з інваліднасцю, але, на жаль, неафіцыйна і не шукаюць рэкламы. Сярод дзяржаўных устаноў я б звярнула ўвагу на цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРАіР): здавалася б, спецыяльная ўстанова для вельмі складаных дзетак, але менавіта там мы часцей сустракалі ўстаноўку на інклюзію. Таксама трэба сказаць пра цэрквы, яны нярэдка з’яўляюцца інклюзіўнымі, асабліва пратэстанцкія і каталіцкія. Людзі з інваліднасцю могуць не толькі атрымліваць дапамогу ад супольнасці і наведваць богаслужэнні, але для іх арганізуюцца актыўнасці. Напрыклад, адна з пратэстанцкіх цэркваў арганізуе летні лагер для дзетак з інваліднасцю. Таксама цікавы і мілы прыклад з Нясвіжу: ксёндз хацеў зрабіць цэнтр сабакатэрапіі для дзетак з інваліднасцю, нават набыў сабак — лабрадораў, якія ніколі чалавека не пакрыўдзяць. Але бацькі спалохаліся, што сабакі могуць пакусаць іх дзяцей, і справа не пайшла.
— Па выніках даследавання атрымалася вызначыць рэгіёны з найбольш і найменш спрыяльным кліматам для рэалізацыі Канвенцыі?
— Мы ранжыравалі гарады па суб’ектах і стане асяроддзя. Можа быць горад з цудоўным спрыяльным асяроддзем, але няма суб’ектнасці: людзі, якія займаюцца інваліднасцю, могуць душэўна выконваць свае статутныя абавязкі, але пры гэтым яны нічога не змяняюць. У многіх гарадах спрыяльнасць, так бы мовіць, часовая. Нават калі з недзяржаўнай актыўнасцю там усё больш-менш стабільна, фактар мясцовых уладаў, якія альбо спрыяюць развіццю безбар’ернасці, альбо не, непрадказальны.
— А ці гатовыя самі людзі з інваліднасцю ў рэгіёнах адстойваць свае правы?
— Стаўленне большасці — «так, у нас не ўсё ў парадку, але што мы можам зрабіць?». Ёсць людзі актыўныя, якія нават без Канвенцыі дабіваюцца роўнасці. Але большасць выхавана ў сістэме, дзе яны не бачылі нічога іншага. Мы размаўлялі аб працаўладкаванні з людзьмі, якія маюць першую і другую групы інваліднасці, запытваліся, ці хацелі б яны працаваць. «Так, хацелі б, грошай лішніх няма. — А чаму не працуеце? — А мы ж не маем права». Насамрэч, права на працу маюць усе, але мы такое меркаванне сустрэлі ў многіх гарадах. Стаўленне такое, што «ў нас магло б быць і лепей, але хай ужо так, як ёсць». Хаця ёсць і людзі з адрознай пазіцыяй, яны, як правіла, у маленькіх гарадах вядомыя. Жанчына, якая штотыдзень прыходзіць у бібліятэку ці прыязджае на канцэрт. Альбо бываюць «скандальныя» знакамітасці, якія пішуць скаргі ў выканкамы. Такія людзі выбіваюцца са стэрэатыпнага ўяўлення.
Падрыхтава ў межах кампаніі «Павестка 50», якая падтрымліваецца Еўрапейскім Саюзам.
UPD. Гл. справаздачу па выніках даследавання: «Потенциал и возможности внедрения механизмов локального планирования в беларусских регионах для обеспечения уважения, поощрения и полноты реализации прав людей с инвалидностью»
Другие публикации
-
«Умные люди»: Андрей Егоров и Геннадий Коршунов — про протесты и забастовки (Видео)
Журналисты газеты «Белорусы и рынок» в своей программе «Умные люди» задают вопросы приглашенным экспертам.
-
Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве (Видео)
18 октября в Минске прошел круглый стол по теме: «Состояние и перспективы социальных наук на постсоветском пространстве, их способность описывать актуальные события».
-
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Размова шаснаццатая — пра тое, як адказваюць тэалогія, навука і філасофія на кантаўскія пытанні: «Што я магу ведаць?», «Што мушу рабіць?» і «На што магу спадзявацца?»
-
Андрей Егоров: Об актуальной электоральной ситуации в Беларуси — 2
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.