Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ

10.07.2017
Уладзімір Глод, Радыё «Свабода»

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Сярод прэтэндэнтаў на гэтую пасаду ўпершыню ёсць і дыпламат з Беларусі — Алена Купчына. На сёння яна ачольвае амбасаду Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Харватыі, а таксама прадстаўляе Беларусь у АБСЕ і іншых міжнародных арганізацыях, якія працуюць у Вене. Магчыма, новы генсек будзе прызначаны ўжо 11 ліпеня.

Чым займаецца генсек?

Працай АБСЕ фармальна кіруе міністр замежных спраў той краіны, якая старшынюе ў гэтай арганізацыі. Кіраванне ад адной краіны да іншай перадаецца штогод. Сёлета старшынства належыць Аўстрыі.

Аднак старшыня — гэта як бы ганаровая пасада. Уся рэальная і штодзённая праца кладзецца на плечы генеральнага сакратара АБСЕ. Гэтага чалавека абіраюць на тры гады. Апошнія шэсць гадош, то бок два тэрміны запар, на гэтай пасадзе працаваў італьянскі дыпламат Ламберта Зан’ер. Ягоныя паўнамоцтвы скончыліся 30 чэрвеня. А новы генсек дагэтуль не прызначаны.

«Генеральны сакратар АБСЕ менавіта прызначаецца, а не абіраецца», — падкрэсліў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанне «Свабоды»:

«Справа ідзе менавіта аб прызначэнні, а не абранні. Працэдура там адрозніваецца ад той, якая прынята, да прыкладу, у дачыненні да генеральных сакратароў Арганізацыі Абʼяднаных Нацый. Тыя абіраюцца бальшынёй галасоў, а ў АБСЕ абавязкова неабходны кансенсус.

Што тычыцца матываў, чаму беларускі бок прапанаваў кандыдатуру Алены Купчыной, то мы лічым, што яе досвед, прафесійны вопыт запатрабаваны АБСЕ ў сённяшні момант і могуць сапраўды дапамагчы арганізацыі, краінам-членам арганізацыі дамагчыся дасягнення мэтаў, дзеля якіх яна стваралася. Кандыдатура спн. Купчыной атрымала даволі значную падтрымку з боку краін-членаў АБСЕ. Зноў жа, асаблівасці працэдуры прадугледжваюць, што гэтая падтрымка зусім не заўсёды павінна выражацца публічна. Публічныя каментары наконт працэдуры прызначэння на пост генеральнага сакратара Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе я лічу не надта магчымымі, асабліва ў гэты даволі далікатны момант. Давайце крышачку пачакаем».

Хто канкурэнты?

Акрамя Купчыной, на пасаду генсека прэтэндуюць:

  • Томас Грэмінгер — былы сталы прадстаўнік Швейцарыі пры АБСЕ;
  • Ілка Канерва — экс-кіраўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ, былы міністр замежных спраў Фінляндыі;
  • Штэфан Фюле — былы еўракамісар па пашырэнні Еўрасаюза.

Як днямі паведаміла намесніца кіраўніка аддзела камунікацыі і сувязяў са СМІ АБСЕ Наташа Раякавіч, «працэс прызначэння генеральнага сакратара залежыць ад 57 дзяржаў-удзельнікаў арганізацыі, аднак яны яшчэ не прыйшлі да адзінага рашэння».

На думку Ламберта Зан’ера, трэба будзе «знайсці т.зв. пакетнае рашэнне», аднак гэта «і без таго абцяжарвае прыняцце рашэння ў гэткай складанай сітуацыі».

У каго лепшыя шанцы?

Некаторыя медыя, у прыватнасці расійская газета «Коммерсант», са спасылкай на крыніцы ў дыпламатычных колах пішуць, што новым генеральным сакратаром можа стаць дырэктр Швейцарскага агенцтва па развіцці і супрацоўніцтве Грэмінгер. «Яго кандыдатуру гатова падтрымаць абсалютная бальшыня з 57 сябраў арганізацыі, уключна з Расіяй», — гаворыцца ў публікацыі.

Аднак іншыя паведамляюць, што з прызначэннем прадстаўніка Швейцарыі не ўсё так проста. Справа ў тым, што, акрамя генсека, у АБСЕ цяпер яшчэ тры важныя вакантныя пасады. Гэта кіраўнікі БДІПЧ, Упраўлення вярхоўнага камісара па справах нацыянальных меншасцей і Бюро прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ. І таму некаторыя краіны хочуць увязаць прызначэнне новага генсека з прызначэннем кіраўнікоў гэтых структур. Нездарма і Ламберта Зан’ер кажа пра «пакетнае рашэнне». Так што можна сутыкнуцца з любымі нечаканасцямі.

Што тычыцца ўзросту прэтэндэнтаў, то Канерве 68 гадоў, Грэмінгеру — 56, Фюле — 55. Купчыной — 51.

Дырэктр Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў у размове са «Свабодай» выказаў думку, што шанцаў быць абранай генсекам у Алены Купчыной амаль няма:

«Тут дваістая сітуацыя. З аднаго боку, Беларусь апошнім часам даволі істотна палепшыла свае дачыненні з Захадам. І трэба казаць абʼектыўна, што спн. Купчына, калі яна была намесніцай міністра замежных спраў і непасрэдна курыравала еўрапейскі кірунак, для гэтага асабіста зрабіла шмат.

Аднак, з другога боку, нікуды не выкінеш уласную рэпутацыю Беларусі як краіны, дзе парушаюцца правы чалавека. І гэтая рэпутацыя перакрывае магчымасць кансенсусу для абрання прадстаўніка такой краіны генеральным сакратаром АБСЕ».


Другие публикации

  • Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)

    10.09.2021
    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка»

    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.

  • Татьяна Водолажская — о реформах в образовании (Видео)

    09.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Дунаев — об образовании (Видео)

    08.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Мацкевич — о будущей конституции (Видео)

    07.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Максим Богрецов — об IT-секторе (Видео)

    06.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.