Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Як мы ўплываем на клімат? (Фота і аўдыё)
Вядучыя эксперты ў галіне клімата і энергетыкі сабраліся на адкрытай лекцыі-дыскусіі ў Мінску, каб абмеркаваць, як змяняецца клімат і якую ролю ў гэтым працэсе адыгрывае дзейнасць чалавека.
6 ліпеня ў мінскай прасторы «Event space» прайшла публічная лекцыя-дыскусія «Клімат змяняецца. Ці змяняемся мы?» Спікерамі на сустрэчы выступілі геафізік і кіраўнік праекта «Клімат ды энергетыка» WWF Расіі Аляксей Какорын ды старшыня Працоўнай групы па пытаннях зменаў клімата Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Міхаіл Юлкін.
Арганізатарамі дыскусіі аб клімаце выступілі таварыства «Зялёная сетка», Лятучы універсітэт, Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь і праект «Навука не ў сабе».
Пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес
Аляксей Какорын
Аляксей Какорын назваў тры асноўныя напрамкі ўплыву чалавека на клімат:
«Уплыў чалавека на клімат пачаўся каля 100-120 гадоў таму. Найбольш моцны ён апошнія 40 гадоў. І тут у нас ёсць тры эфекты нябачная няўзброеным вокам. Гэта вельмі важна, што няўзброеным вокам мы наогул не заўважаем гэтых акалічнасцей. Па-першае, гэта рост канцэнтрацыі СО2 (вуглякіслага газу) літаральна за апошнія 50 гадоў, максімум 100. Чаму гэты рост з-за чалавека? З-за спальвання вуглю, нафты і газу. Па-другое, награваецца верхні пласт акіяна. А калі павялічваецца тэмпература акіяна — у нас адназначна глабальнае пацяпленне. Трэці эфект, якога таксама не бачна, — стратасфера астуджаецца, плёнка становіцца таўсцейшай. Гэта т.зв. «парніковы эфект».
Міхаіл Юлкін
У сваю чаргу, выступаючы з лекцыяй Міхаіл Юлкін прывёў прыклады таго, як бізнес можа змяняць свае стратэгіі і выкарыстоўваць аднаўляльныя крыніцы энергіі, якія становяцца трэндам па ўсім свеце. Ён таксама падкрэсліў адмоўны ўплыў на развіццё зялёнай энергетыкі ЗША рашэння Дональда Трампа выйсці з Парыжскага пагаднення аб клімаце. Супраць гэтага кроку выказаліся міжнародныя экалагічныя арганізацыі, а таксама і бізнес-супольнасць.
Кіраўнік Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў адзначае, што зменшыць шкодны ўплыў на наваколле можа кожны, калі асэнсавана зменіць свае штодзённыя звычкі:
«Просты спосаб зразумець свой уплыў на клімат — гэта зазірнуць у сметніцу. Колькасць адходаў, якая ў вашай сям’і з’яўляецца штодня, і тое, што вы з імі робіце, і ёсць паказчыкам вашага ўплыву на клімат і наваколле. Калі сярэднестатыстычны чалавек паглядзіць у сваю сметніцу цягам тыдня, то ён заўважыць, што большая частка смецця — гэта пластык. А другая вялікая частка — гэта побытавыя арганічныя адходы: рэшткі садавіны, гародніны, недаедзеныя прадукты харчавання. Усё гэта пасля трапляе на вялікія сметнікі і правакуе выкіды парніковых газаў. Калі пры гэтым мы не сартыруем смецце, то мы ўсё наўпрост адпраўляем на звалку. Калі ж мы займаемся раздзельным зборам смецця, прынамсі частку гэтых рэсурсаў і энергіі мы вяртаем у прыродны цыкл».
Вугляродны падатак, росквіт узнаўляльнай энергетыкі і «нейтральныя» гарады — такія змены распачаліся і мусяць у хуткім часе адбыцца ў многіх краінах, якія ратыфікавалі Парыжскае пагадненне аб клімаце. Беларусь — адна з краін, якая таксама падпісала гэты дакумент. Не гледзячы на гэты пазітыўны крок, застаецца шмат нявырашаных экалагічных праблем, якія будуць мець і кліматычныя наступствы. У тым ліку вялікую занепакоенасць эколагаў выклікае будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Каардынатар таварыства «Зялёная сетка» Яраслаў Бекіш
Падрабязней пра мерапрыемства ў далучаным файле:
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.