Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
У Варшаве праходзіць VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (Відэа)

15 верасня ў Варшаве распачаў працу ўжо сёмы па ліку Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Галоўная акадэмічная падзея года будзе доўжыцца тры дні і завершыцца ў нядзелю, 17 верасня.
Сёлета Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі ўпершыню ладзіцца не ў літоўскім Коўне, як гэта было мінулыя разы, а ў сталіцы Польшчы.
Па словах арганізатараў Кангрэса, на яго сабраліся каля 600 даследчыкаў як з Беларусi, так i з іншых краін свету. Больш за трэць з іх — прадстаўнікі Польшчы. Навукоўцы будуць працаваць у 17 секцыях.
Кангрэс у Варшаве аказаўся самым масавым і з пункту гледжання колькасці ганаровых гасцей, якія выступілі падчас цырымоніі адкрыцця. Вітальныя словы ад дыпламатаў і навукоўцаў, якія гучалі падчас урачыстага адкрыцця форума ў Ратушнай зале варшаўскага Палаца культуры і навукі, казаліся на беларускай, польскай, англійскай мовах.
Адразу па ўрачыстай цырымоніі адбылася пленарная дыскусія «Рэвалюцыя 1917 года і досвед камунізму для Цэнтральна-Усходняй Еўропы», нагодай для якой стаўся 100-гадовы юбілей Кастрычнiцкай рэвалюцыi.
У дыскусіі прынялі ўдзел беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч і нямецкія гісторыкі Фелікс Акерман і Томас Бон. Мадэратарам дыскусіі выступіў сацыёляг з Беларусі Аляксей Ластоўскі. Удзельнікі публічнай размовы спрабавалі разабрацца, якім чынам спадчына камунізму працягвае ўплываць на культурнае і палітычнае развіццё як Беларусі, так і рэгіёна.
Тэлеканал «Белсат» вёў стрым-трансляцыю цырымоніі адкрыцця і пленарнай дыскусіі:
Акрамя тэмы таталiтарызму ў ХХ стагоддзі сёлетнi Кангрэс таксама прысвечаны 500-годдзю друкаванай кнігі ў Беларусі. Гэтая тэма будзе падымацца на лiгвiстычных секцыях.
Асаблівая ўвага падчас Кангрэса таксама будзе нададзена пытанням бяспекі. Не абмінуць адмыслоўцы і вайсковыя вучэнні «Захад-2017».
Адметнае мерапрыемства ў рамках Кангрэса — узнагарода за найлепшую навуковую публiкацыю за 2015-2016 гады. Яны пройдзе 16 верасня ў Польскай Акадэмii навук.
Нагадаем, што Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» з’яўляецца суарганізатарам Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Падрыхтавана паводле матэрыялаў: Belsat.eu, Радыё «Свабода», «Еўрарадыё», Thinktanks.by ды інш.
Гл. таксама:
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
17-23 апреля — семинар «Ценности, ответственность, будущее» (по методике аспен-семинаров)
Сообщество выпускников аспен-семинаров в Беларуси объявляет конкурс на участие в 9-м семинаре «Ценности, ответственность, будущее», который пройдет 17-23 апреля 2021 года в районе Браславских озер.
-
Задержан глава Рады «ЕвроБеларуси» Андрей Александров
Журналист и медиаменеджер Андрей Александров задержан в рамках уголовного дела, возбужденного управлением Следственного комитета (УСК) по Минску.
-
12 студзеня — «Камунікатыўныя стратэгіі добрасуседства». Анлайн-прэзентацыя даследаванняў
12 студзеня 2021 года ўрбаністычная ініцыятыва «Добры горад / Good city» і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі лядзяць анлайн-прэзентацыю двух даследаванняў.
Комментарии и дискуссии
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)
Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.