Лятучы ўніверсітэт абвясціў набор слухачоў на курсы новага навучальнага года

18.09.2017
Лятучы ўніверсітэт

Заяўкі на ўдзел у курсах першага семестра прымаюцца да 10 кастрычніка 2017 года.

 Лятучы ўніверсітэт прапануе ўдзельнікам шырокае кола тэмаў, з якімі працуюць беларускія інтэлектуалы, даследчыкі і практыкі. У гэтым годзе асноўны акцэнт будзе скіраваны на разуменне, аналіз і практычныя падыходы да сацыяльнага жыцця, інстытутаў і актуальных з’яваў, якія складаюць сучаснае беларускае грамадства. У межах прапанаваных курсаў будуць прадстаўленыя розныя школы і метады аналізу, тэарэтычныя і практычныя падыходы, якія рэалізуюцца ў інтэлектуальным полі Беларусі: сацыяльная крытыка, рэфлексія, метадалогія, культурная палітыка ды інш. Слухачы будуць мець магчымасць разабрацца з актуальнымі з’явамі і планамі жыцця, зразумець іх карані і асвоіць метады мысленчай і практычнай дзейнасці. 

У Лятучым універсітэце з 2016 года працуюць два ўзроўні адукацыі.

Першы ўзровень — адкрытыя курсы для слухачоў Лятучага ўніверсітэта

Ён працуе як прастора засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практык, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.

У першым семестры гэтага ўніверсітэцкага года Лятучы ўніверсітэт прапануе наступныя курсы першага ўзроўню:

Цягам года будуць працаваць таксама некалькі семінараў, накіраваных на распрацоўку ідэй, крытыку і абмеркаванне актуальных пытанняў і з’яваў. Аб семінарскіх сустрэчах будзе абвяшчацца асобна.

У мінулым годзе з’явілася дадатковая магчымасць адукацыі праз Дыстанцыйную платформу Лятучага універсітэта. На ёй прадстаўленыя курсы:

Там жа можна знайсці шэраг публічных лекцый па самых розных пытаннях: будучыня, паэзія, герменэўтыка, этыка, блокчэйн і г.д.

Другі ўзровень — школы магістраў гульні

Школы магістраў гульні ствараюць дадатковую ступень у структуры адукацыі Лятучага ўніверсітэта, якая разлічана на супольную інтэлектуальную працу невялікіх груп са шчыльнай камунікацыяй з Настаўнікамі — беларускімі мыслярамі і інтэлектуаламі.

Школы пачалі сваю працу ў студзені 2016 года і разлічаны на два з паловай гады (па травень 2018 года). Яны ўжо сфармавалі свой шлях, стыль мыслення і адмысловую супольнасць. Але да некаторых з школ ёсць магчымасць далучыцца і ў гэтым годзе. Для гэтага трэба падаць заяўку і прайсці сумоўе з кіраўніком школы.

Падрабязнасці праграмы — глядзіце па спасылцы.

Умовы: 

  • Заяўкі прымаюцца да 10 кастрычніка 2017 года;
  • Усе заняткі — бясплатныя;
  • Заняткі будуць праходзіць па вечарох у працоўныя дні;
  • Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па адрасе электроннай пошты: flyuniby@gmail.com.

​​​​​​​ 


Другие публикации