Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
24 кастрычніка ў Мінску — «У пошуках грамадcкай прасторы»
Мы штодня сутыкаемся з публічнымі прасторамі ў Мінску, але наўрад ці дыскусію пра іх можна назваць сапраўды грунтоўнай.
24 кастрычніка 2017 года, у аўторак, «Добры горад» прапануе сабрацца усім зацікаўленым у гэтай тэме а 19-й гадзіне ў бізнес-клубе Imaguru/Startup Hub (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4), каб шчыра паразмаўляць пра грамадскія прасторы. Уваход на мерапрыемства вольны, але папярэдне трэба зарэгістравацца.
Праграма мерапрыемства:
19.00-19.30 — прэзентацыя даследавання «Карта грамадскіх прастораў Мінска».
Даследаванне было распачата ў межах працы школы «Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё», якая ладзілася Лятучым універсітэтам у партнёрстве з таварыствам «Зялёная сетка», альманахам «Гарадскія тактыкі», «Архітэктурным бюро 35» і Беларускай партыяй «Зялёныя». Гэтае даследванне мела на мэце распрацоўку метадалогіі пошуку грамадскіх прастораў, а яго вынікам стала карта GoodCity, якая адлюстроўвае ступень «грамадскасці» тых ці іншых месцаў нашага горада.
У гэтай частцы мерапрыемства наша каманда распавядзе пра метадалогію, задачы і высновы даследвання, а таксама адкажа на вашыя пытанні датычна яе практычнага выкарыстоўвання.
19.30-20.30 — міждысцыплінарная дыскусія «У пошуках грамадскай прасторы».
Адной з высноў, якая была сфармулявана падчас даследавання, стала разуменне рознасці падыходаў да даследавання феномену «грамадской прасторы» ў прадстаўнікоў розных спецыяльнасцей: архітэктараў, транспартнікаў, сацыёлагаў. Гэтая рознасць выяўляецца найперш у фармуляванні дэфініцыі «грамадская прастора». Наколькі гэтыя азначэнні адрозніваюцца, ці могуць спецыялісты розных сфер працаваць разам без уніфікацыі панятка «грамадская прастора» і ці можна яго дасягнуць? На гэтыя пытанні мы акурат паспрабуем адказаць падчас дыскусіі.
Удзельнікі дыскусіі:
- Александр Акенцьеў, галоўны архітэктар УП «Мінскграда»;
- Паліна Вардэванян, эксперт Беларускага саюза транспартнікаў;
- Таццяна Вадалажская, сацыёлаг, каардынатар Лятучага ўніверсітэта.
20.30-21.00 — нефармальная частка мерапрыемства (размовы з удзельнікамі дыскусіі за келіхам віна).
Мерапрыемства адбываецца у межах Imaguru Smart Cities Month.
Больш інфармацыі пра спікераў дыскусіі «У пошуках грамадскай прасторы»:
Аляксандр Акенцьеў — галоўны архітэктар УП «Мінскграда».
Скончыў БПІ. У ролі кіраўніка творчых калектываў працаваў у наступных праектах: генеральныя планы гарадоў, праекты дэталёвай планіроўкі раёнаў, праекты рэгенерацыі і эскізы забудовы гарадскіх цэнтраў, сярод якіх такія гарады як Мінск, Брэст, Полацак, Маладзечна, Светлагорск, Наваполацак, Нясвіж і інш.
Шматгадовая творчая дзейнасць адзначана прэміяй імя В.А. Караля і іншымі шматлікімі прафесійнымі ўзнагародамі.
Паліна Вардаванян — старшы выкладчык кафедры горадабудаўніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, эксперт РГА «Беларускі саюз транспартнікаў».
Вучылася на архітэктурным факультэце БПІ. Паспяхова ў 1990 годзе скончыла аспірантуру ЦНДІПгорадабудаўніцтва (Масква), мае дыплом архітэктара-даследчыка па спецыяльнасці «Горадабудаўніцтва, раённая планіроўка, ландшафтная архітэктура і планіроўка сельскіх населеных месцаў». На працягу 30 гадоў працавала ў навуковым падраздзяленні РУП «БелНДIПгорадабудаўніцтва».
Выкладае і вядзе навуковую працу ў галіне праектавання жылых раёнаў, грамадскіх цэнтраў, сельскіх пасёлкаў і гарадоў. З’яўлялася экспертам па горадабудаўніцтву ў шэрагу міжнародных праектаў.
Таццяна Вадалажская — беларускі метадолаг і сацыёлаг. Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій (Мінск), каардынатар праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі «Лятучы ўніверсітэт». Кандыдат сацыялагічных навук (PhD), старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (Мінск).
Скончыла аддзяленне сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У галіне гуманітарных даследаванняў працуе з 1996 года: спачатку — як навуковы супрацоўнік Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, затым — як эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій.
Фокус даследчых інтарэсаў: метадалогія гуманітарных і сацыяльных даследаванняў, нацыянальная і грамадзянская ідэнтычнасць, развіццё лакальных супольнасцяў, грамадзянская супольнасць, культурная палітыка і палітыка ў галіне культуры.
З’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і аналітычных публікацый, рэдактарам некалькіх навуковых зборнікаў і кніг.
Такім чынам, прэзентацыя даследавання даследавання «Карта грамадскіх прастораў Мінска» і дыскусія «У пошуках грамадcкай прасторы» адбудуцца 24 кастрычніка, у аўторак, у бізнес-клубе Imaguru/Startup Hub (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4). Пачатак а 19-й гадзіне. Уваход — вольны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.
Чакаем вас!
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.