Каб атрымаць інвестыцыі, трэба выканаць шэраг умоў, на што беларускія ўлады ісці не хочуць (Відэа)

10.11.2017
Аркадзь Несцярэнка, Belsat.eu

За два тыдні да пятага Cаміта Усходняга партнёрства ў Мінску падвялі вынікі беларуска-еўрапейскай супрацы.

Цягам апошніх двух гадоў у межах Усходняга партнёрства па лініі Савета Еўропы і афіцыйнага Мінска рэалізуюцца некалькі праектаў, якія, сярод іншага, накіраваныя на барацьбу з карупцыяй і абарону правоў нацыянальных меншасцей.

Каментуючы двухбаковыя дачыненні, дыпламаты выказваюць аптымізм

«Еўрасаюз адкрыў больш магчымасцей для Беларусі. Напрыклад, раней Беларусі вылучалася парадку 13-15 млн. еўра ў год, цяпер гэта ў два разы больш. Таксама цяпер ёсць фінансавыя інструменты, якія раней не былі даступныя для Беларусі — у прыватнасці, Еўрапейскі інвестыцыйны банк можа працаваць у краіне», — зазначыў Фрэдэрык Коэн з прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.

Еўрасаюз чакае ад Мінска перадусім эканамічных рэформ, якія могуць паспрыяць павелічэнню двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і краінамі ЕС.

Пытанне выбараў адышло на другі план

«У палітычны плане адзін з прыярытэтаў для Еўрасаюза — адмена смяротнага пакарання ў Беларусі. Вядома, гэта не простае пытанне, якое займае шмат часу», — патлумачыў Фрэдэрык Коэн.

Сустрэча ў гатэлі «Краўн плаза» ў сталіцы, адная з шэрагу, накіраваных на паляпшэнне дзяржаўнага кіравання краін Усходняга партнёрства. Менавіта гэты момант — адное з самых слабых месцаў афіцыйнага Мінска.

«Грошы, якія могуць быць выдаткаваныя на кожную з краін Усходняга партнёрства, яны вельмі вялікія, гэта могуць быць шматмільённыя інвестыцыі, але каб атрымаць гэтыя інвестыцыі, трэба зрабіць шэраг захадаў, выканаць патрабаванні, у тым ліку, паляпшэння дзяржаўнага кіравання. На што Беларусь ісці не хоча ні ў якім выпадку», — даводзіць метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Да Саміта Усходняга партнёрства чальцы падыходзяць з розным бэкграундам

Украіна, Малдова і Грузія ратыфікавалі пагадненні аб асацыяцыі з ЕС і атрымалі бязвіз. У 2009 годзе, на старце ініцыятывы, у гэта мала хто верыў.

Праблемы Усходняга партнёрства навідавоку, праз розныя хуткасці яго чальцоў, кажуць палітычныя назіральнікі. Але, разам з гэтым, усе пытанні могуць адысці на другі план, калі Аляксандр Лукашэнка накіруецца ў Брусель і тым самым ужо створыць мінісенсацыю.

Другие публикации

  • Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)

    10.09.2021
    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка»

    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.

  • Татьяна Водолажская — о реформах в образовании (Видео)

    09.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Дунаев — об образовании (Видео)

    08.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Мацкевич — о будущей конституции (Видео)

    07.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Максим Богрецов — об IT-секторе (Видео)

    06.09.2021