Гутарка з Ірынай Дубянецкай «Кніга кніг» і культурная рэвалюцыя Францішка Скарыны» (Відэа)

01.12.2017
Blog-Tv Trixter

1 снежня 2017 года ў кнігарні «ЛогвінаЎ» адбылася гутарка з акадэмічным дырэктарам Беларускага калегіума, доктарам сакральнай тэалогіі і доктарам філасофіі, вядомым біблеістам Ірынай Дубянецкай.

Тэма сустрэчы: «Кніга кніг» і культурная рэвалюцыя Францішка Скарыны».

У 2017 годзе адзначаецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, якое было ініцыяванае выбітным культурным дзеячам ВКЛ, філосафам і медыкам Францішкам Скарынам. Першай выдадзенай ім кнігаю стаўся «Псалтыр», за якім адбылося выданне іншых кніг Бібліі.

Скарына здзейсніў своеасаблівы падвойны пераклад: пераклаўшы біблійную спадчыну ў прастору беларускай мовы і пераклаўшы беларускую мову ў медыум друку. Гэты «двайны ход» зрабіў Скарыну сапраўдным геніем культурнай рэвалюцыі, якая мела ўстаноўчае значэнне для развіцця беларускага «друкаванага слова» і ў выніку якой адбылося фундаментальнае ўзбагачэнне сімвалічнага поля беларускай мовы і тым самым — усяе беларускамоўнай культурнай прасторы.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць сацыякультурныя адметнасці гэтай рэвалюцыі, яе значэнне для сучаснай Беларусі і актуальнасць яе паўтарэння.

Весці сустрэчу будзе філосаф, прафесар дэпартамента сацыяльных навук ЕГУ Таццяна Шчытцова.

Глядзіце відэазапіс анлайн-трансляцыі сустрэчы ад Blog-Tv Trixter:


Другие публикации