18 снежня ў Мінску — прэзентацыя і абмеркаванне даследавання адносін беларусаў да экалагічных праблем

14.12.2017
GreenBelarus.Info

18 снежня 2017 года ў Мінску пройдзе прэзентацыя і абмеркаванне вынікаў даследавання «Вымярэнне і ацэнка важнасці экалагічных праблем сярод насельніцтва Беларусі».

Даследаванне, якое праводзілася кампаніяй SATIO па замове таварыства «Зялёная сетка», ставіла за мэту ацэнку важнасці экалагічных праблем для беларусаў, адносіны іх да экалагічных актывістаў і вывучэнне матывацыі жыхароў краіны ў вырашэнні экалагічных праблем.

На прэзентацыі даследчыкі распавядуць, якія экапраблемы беларусы лічаць ключавымі, што ведаюць пра дзейнасць экалагічных НДА і як змянілася іх стаўленне да праблем навакольнага асяроддзя за два мінулыя гады.

Па выніках прэзентацыі адбудзецца дыскусія, падчас якой запрошаныя эксперты падзеляцца сваім досведам: абмяркуюць, як зацікаўліваць людзей і далучаць іх да вырашэння экалагічных пытанняў.

Запрошаныя эксперты:

  • Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі;
  • Антон Матолька, грамадскі актывіст і блогер;
  • Ірына Сухій, эколаг, сябра Рады Грамадскага аб'яднання «Экадом»;
  • Ігар Корзун, актывіст грамадскай кампаніі «Гарадскі ляснічы»;
  • Яся Каралевіч-Картэль, редактар гарадскога часопіса CityDog.by.

Прэзентацыя адбудзецца 18 снежня, аўторак, у памяшканне «Прэс-клуба» (Мінск, вул. Веры Харужай, 3-601). Пачатак у 10.00.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал
«Думать Беларусь»!


Другие публикации