Хто зможа атрымліваць візы ЗША ў Мінску? (Відэа)

10.01.2018
Настасся Храловіч, Belsat.eu

Больш не трэба па візу ездзіць у Маскву, Варшаву, Кіеў або Вільню. Амбасада ЗША ў Мінску пашырыла візавыя паслугі для грамадзян Беларусі.

Цяпер атрымаць візу ў сталіцы могуць дыпламаты ды іхныя сем’і, удзельнікі спартовых спаборніцтваў ды праграм абмену, журналісты і некаторыя працаўнікі міжнародных кампаній. Пры гэтым для бізнесовых і турыстычных віз абмежаванні застаюцца: па іх у амбасаду ў Мінску могуць звяртацца толькі беларусы, старэйшыя за 50 гадоў.

Апошнія 10 гадоў візы ў Мінску выдавалі абмежаванай колькасці беларусаў

Да гэтага спрычыніўся дыпламатычны канфлікт паміж Мінскам і Вашынгтонам, пік якога прыпаў на 2008 год. Тады праз парушэнні ў Беларусі правоў чалавека ЗША замарозілі рахункі канцэрна «Белнафтахім», Мінск пакінуў амбасадар Злучаных Штатаў, а на патрабаванне ўладаў Беларусі штат дыппрадстаўніцтва скарацілі да 5 чалавек. Але, відавочна, цягам апошніх гадоў стасункі паміж краінамі палепшыліся.

Паспрыяў жа дыялогу леташні канфлікт ЗША з Расіяй: Крэмль скараціў прысутнасць амерыканскіх дыпламатаў пасля чарговых антырасійскіх санкцый. У выніку беларусам амерыканскія візы ў Маскве выдаваць перасталі, і амбасада ЗША ў Мінску пашырыла свае паўнамоцтвы.

Зноў сябры. А як жа санкцыі?

Пра адмену санкцый ЗША супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх «Белнафтахім», «Нафтан», «Гродна азот» і шэраг іншых, казаць яшчэ рана. Гэтыя абмежаванні хоць і прыпыненыя, але канчаткова не знятыя. А летась Доналд Трамп чарговы раз на год працягнуў санкцыі ў дачыненні шэрагу былых і актуальных чыноўнікаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Трэба нешта такое, што можна выдаць за прагрэс, напрыклад, калі сітуацыя з выбарамі мясцовымі будзе дэманстраваць лібералізацыю, больш дэпутатаў пройдзе ў саветы», — тлумачыць палітолаг Андрэй Ягораў.

Час падумаць у Вашынгтона ёсць да вясны: у красавіку ЗША мусяць прыняць рашэнне наконт лёсу беларускіх санкцый.

Другие публикации

  • Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)

    10.09.2021
    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка»

    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.

  • Татьяна Водолажская — о реформах в образовании (Видео)

    09.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Дунаев — об образовании (Видео)

    08.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Мацкевич — о будущей конституции (Видео)

    07.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Максим Богрецов — об IT-секторе (Видео)

    06.09.2021