Запіс на курсы другога семестра ў Лятучым універсітэце

17.01.2018
Лятучы ўніверсітэт

Да 5 лютага 2018 года Лятучы ўніверсітэт прымае заяўкі на адкрытыя курсы другога семестра.

На пачатку 2018 года мы прапануем комплекс курсаў, якія дазволяць паглыбіцца ў аналіз сучасных зменаў у сацыяльным, палітычным і культурным жыцці, што звязаныя з імклівым тэхналагічным і інавацыйным развіццём.

Інавацыі актыўна, настойліва і, часцей за ўсё, «не пытаючыся ў нас» змяняюць асяродак, у якім мы жывем і дзейнічаем. З аднаго боку, яны ставяць новыя задачы і кідаюць выклікі ў самых розных сферах — права, ідэнтычнасць чалавека, сацыяльная справядлівасць, занятасць, чалавечыя адносіны і г.д. З іншага боку, кожная інавацыя мае наступствы, якія вельмі рэдка становяцца прадметам клопату, разважанняў або дзеянняў саміх інаватараў. У выніку, мы апынаемся непадрыхтаванымі да зменаў як у бліжэйшай, так і ў аддаленай будучыні.

А як увогуле можна падрыхтавацца да непрадказальных зменаў? Падрыхтавацца — азначае, найперш, здольнасць бачыць, разумець і мець інтэлектуальныя і практычныя інструменты для дзеяння. Другая, не менш важная задача — гэта гуманітарная падрыхтоўка да камунікацыі і сустрэчы з Іншым. Прапанаваныя курсы — спроба разам з беларускімі мыслярамі і адмыслоўцамі рухацца да разумення сучасных працэсаў.

Аб’ектам цікавасці стане сацыяльнае і гуманітарнае вымярэнне інавацыйных зрухаў, найперш, праз асваенне розных метадаў, моваў і падыходаў, праз якія мы можам працаваць з гэтамі з’явамі. Гэта мова мастацтва, камунікатыўныя і герменеўтычныя практыкі, крытэрыі і прынцыпы для вылучэння праблемаў, метады праектавання. Гэта новыя сацыяльныя, эканамічныя і філасофскія тэорыі, што даюць інструменты аналізу і дзеі.

Курсы і школы другога семестра:

Прапанаваныя курсы — гэта курсы першага ўзроўню для слухачоў Лятучага ўніверсітэта. Ён працуе як прастора засваення розных падыходаў у мысленні, гуманітарных і інтэлектуальных практык, знаёмства з актуальнымі і ўнікальнымі напрамкамі сучаснай беларускай думкі, пошуку свайго Настаўніка.

У другім семестры працягваюць сваю працу семінары:

Заяўкі прымаюцца да 5 лютага 2018 года.

Усе заняткі бясплатныя.

Заняткі будуць праходзіць па вечарох у працоўныя дні.

Каб запісацца, трэба перайсці па спасылцы на абраны курс.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па адрасе электроннай пошты: flyuniby@gmail.com.


Другие публикации