14-15 красавіка ў Мінску — Форум «Месца сустрэчы: Будучыня»

21.03.2018
Лятучы ўніверсітэт

14-15 красавіка 2018 года ў Культ. цэнтры «Корпус» прадстаўнікі сфер культуры, адукацыі, бізнесу і навукі сустрэнуцца ў прасторы абмеркавання агульнай будучыні — на Форуме «Месца сустрэчы: Будучыня».

Падзеі, сустрэчы і размовы падчас Форума будуць прысвечаныя няпростай тэме — будучыні ў кантэксце ўсё больш хуткіх тэхналагічных змен і іх уплыву на сацыяльныя працэсы і штодзённасць.

Кожны дзень мы становімся сведкамі маштабных змен і бурнага развіцця свету тэхналогій. Гэтыя працэсы адбіваюцца на самых розных сферах чалавечага жыцця: дзяржаўным кіраванні, праве, эканоміцы, культуры і штодзённасці, зносінах людзей па ўсім свеце.

Пытанні, якія хвалююць ініцыятараў Форума: ці разумеем мы магчымыя наступствы таго, што адбываецца, іх пазітыўныя і негатыўныя бакі? Ці можам прадбачыць, прагназаваць і кіраваць будучымі зменамі? Ці гатовыя мы абмяркоўваць агульную будучыню з тымі, хто знаходзіцца «па розныя бакі» гэтых змен: практыкамі і тэарэтыкамі, інаватарамі і кансерватарамі, «тэхнарамі» і «гуманітарыямі», аптымістамі і песімістамі?

У праграме Форума:

  • Выступленні па самых спрэчных пытаннях сённяшняга дня. Ці ёсць канкурэнтныя перавагі ў Беларусі ва ўмовах новыга тэхналагічнага ўкладу? Што рухае распрацоўшчыкамі штучнага інтэлекту? Як рэагаваць чалавеку на тое, што рознага кшталту «тэхніка» ўсё больш замяняе яго ў розных сферах?
  • Панэльныя дыскусіі прадстаўнікоў розных сфер і пазіцый. Перспектыва адносін чалавека і штучнага інтэлекту: сімбіёз або супрацьстаянне? На што накіроўваць адукацыю: на ўдасканаленне прафесійных здольнасцей або на развіццё чалавечых якасцей? Што такое «адказныя дадзеныя» і за кім будучыня: за «вялікім братам» ці за вольным чалавекам?

Ключавыя спікеры і ўдзельнікі дыскусій Форума:

  • прадстаўнікі E-Governance Academy (Эстонія, tbc);
  • Уладзімір Мацкевіч, Лятучы ўніверсітэт (Беларусь);
  • Таццяна Шчытцова, ЕГУ (Літва);
  • Ігар Соўпель, IHS Global;
  • Андрэй Багамолаў, Machine Learning Research Engineer, MIT Media Lab (tbc);
  • Іван Сухій, медыяэксперт, палітолаг (Расія);
  • Лола Трапш, беларускі офіс міжнароднай кампаніі Pedersen&Partners;
  • Сяргей Кадамскі, Wargaming.net, Director of Player Research and Data Science;
  • Аляксей Казлюк, Human Constanta (Беларусь);
  • Аляксандр Хоміч, Асацыяцыя «Адукацыя для будучыні» (Беларусь);
  • Таццяна Вадалажская, Лятучы ўніверсітэт (Беларусь);
  • Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» (Беларусь-Літва);
  • Раман Касціцын, ARS Communications (Беларусь).

Акрамя гэтага, Форум прапануе фарматы, у якіх вы можаце не толькі паўдзельнічаць як слухач ці дыскутант, але і прапанаваць сваю ідэю, тэму, праект!

  • Шоу-прэзентацыя інавацыйных ідэй і праектаў. Мы запрашаем расказаць пра сваю ідэю або праект, якія ўжо рэалізуюцца і мяняюць Беларусь. Прэзентацыі будуць праходзіць у фармаце 5-7-хвілінных пітчаў. Гэта могуць быць праекты са сферы IT, культуры і крэатыўных індустрый, медыя, навукі. Патрабаванні да прэзентацыі вельмі простыя — яна павінна адказваць на тры пытанні: у чым палягае інавацыя? Што яна змяняе? Як будзе выглядаць Беларусь, калі ваша інавацыя запрацуе?
  • Міні-BarCamp — адкрыты фармат для дыскусій вакол агульнай тэмы «Іншы бок інавацый». Гэта магчымасць для экспертаў, спецыялістаў і практыкаў прапанаваць і абмеркаваць магчымасці і праблемы змен розных сфер жыцця краіны пад уплывам інавацый: медыя, працоўных адносін і занятасці, культуры, сацыяльнай абароненасці, кіравання, правоў чалавека і дыскрымінацыі і г.д. Па выніках конкурса будуць абраныя 8 лепшых тэм, якія трапяць на Форум.

Для ўдзелу ў гэтых фарматах да 5 красавіка 2018 года абавязкова трэба падаць заяўку праз форму рэгістрацыі на Форум. Прапануйце свае тэмы і ідэі для супольнай працы і абмеркавання!

Мы спадзяемся, што ўдзел у Форуме дасць вам магчымасць паглядзець звонку на ўласную дзейнасць, убачыць сваю ролю ў фарміраванні глабальнага будучага, знайсці ідэі для новых праектаў, праграм і ініцыятыў, якія змогуць засяродзіцца на найбольш важных выкліках часу. Скарыстайцеся магчымасцю убачыць і пачуць адзін аднаго!

Калі вы хаціце прыняць удзел у мерапрыемстве, прапануем вам запоўніць форму рэгістрацыі, якая таксама ўключае магчымасць заявіць свае ідэі і тэмы для ўключэння ў праграму Форума. Канчатковая версія праграмы будзе адпраўлена ўсім зарэгістраваным удзельнікам.

Таксама мы будзем радыя новым партнёрам Форума.

За навінамі Форума можна сачыць на афіцыйных старонках мерапрыемства ва УКантакце і Фэйсбуку.

Форум «Месца сустрэчы: Будучыня» будзе праходзіць 14-15 красавіка ў Культ. цэнтры «Корпус» (Мінск, прасп. Машэрава 9/8).

Арганізатарамі Форума выступаюць:

Дадатковая інфармацыя:

  • па пытаннях удзелу і партнёрства пішыце на адрас электроннай пошты: flyuniby@gmail.com:
  • па агульных пытаннях Форума тэлефануйце па нумары тэлефона: (+375 44) 4182021.

За зменамі ў праграме і новай інфармацыяй можна сачыць:

Вы таксама можаце зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка форума.

Чытайце таксама:


Другие публикации