Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
24 красавіка ў Мінску — панэльная дыскусія «Савецкая адукацыя была добрая?»
24 красавіка 2018 года ў Мінску пройдзе дыскусія з удзелам Уладзіміра Мацкевіча, Уладзіміра Дунаева і Таццяны Сініцы.
Дыскусію «Савецкая адукацыя была моцная? Чаму нам неабходна перастаць чапляцца за старыя падыходы і пераасэнсаваць стаўленне да вышэйшай адукацыі» ладзіць Цэнтр новых ідэй.
Беларускае грамадства ўвайшло ў XXI стагоддзе з процьмай ідэй, якія засталіся нам у спадчыну ад Савецкага Саюзв ці традыцыйнага грамадства.
У Беларусі гэтыя ідэі працягваюць жыць і квітнець. Калі ж мы хочам, каб эканоміка развівалася, а грамадства рабілася заможнейшым, нам трэба ачысціць сваё мысленне.
Цэнтр новых ідэй пачынае спецпраект «Зомбі ідэі», дзе цягам чатырох сустрэч будуць прэпаравацца і аналізавацца меркаванні, якія палічыць «шкоднымі».
Першая дыскусія — пра савецкую адукацыю. Чым яна своеасаблівая? Беларуская адукацыя — яна савецкая ці не? Што трэба рабіць з беларускай вышэйшай школай, каб яна адпавядала патрабаванням XXI стагоддзя? Ці ёсць надзея ўвогуле ажывіць беларускія ВНУ? І, нарэшце, ці робіцца для гэтага нешта сёння?
Удзельнікі дыскусіі:
- Уладзімір Мацкевіч, філосаф і метадолаг, кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта;
- Уладзімір Дунаеў, кандыдат філасофскіх навук, прафесар, адзін з заснавальнікаў і першы прарэктар ЕГУ (1992-2008), сябра Грамадскага Балонскага камітэта;
- Таццяна Сініца, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі БДУ.
Дыскусія «Савецкая адукацыя была моцная? Чаму нам неабходна перастаць чапляцца за старыя падыходы і пераасэнсаваць стаўленне да вышэйшай адукацыі» адбудзецца 24 красавіка, у аўторак, у мінскім Культ. цэнтры «Корпус» (прасп. Машэрава, 9, корп. 8). Пачатак — а 19-й гадзіне. Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная)!
UPD. Відэазапіс анлайн-трансляцыі:
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.