Лукашэнка «намаляваў партрэт» ідэальнага беларускага чыноўніка (Відэа)

27.07.2018
Сяргей Падсасонны, Belsat.eu

Сучаснае мастацтва і партрэты сучаснасці. Але пакуль тут няма партрэта беларускага чыноўніка, які намаляваў Аляксандр Лукашэнка.

Прафесіяналізм і маральнасць мусяць адбівацца на твары. Магчыма, ужо неўзабаве такога чыноўніка мы сустрэнем не ў галерэі сучаснага мастацтва, а ў жыцці. І тады Лукашэнка стане сапраўдным мастаком сучаснага палітычнага партрэта.

Пакуль жа кіраўнік краіны малюе ідэал на словах.

«Гэта павінны быць адмыслоўцы, якія маюць шырокі светапогляд, здольныя вызначаць стратэгічныя задачы і правільна ацэньваць наступствы рашэнняў, якія прымаюць. Але перадусім дзяржслужбоўца — чалавек з найвышэйшымі маральнымі якасцямі», — заявіў кіраўнік Беларусі.

А было так добра ажно дваццаць чатыры гады, і раптам сталася як заўсёды.

«На сённяшні дзень увесь дзяржаўны апарат сфармаваны з некампетэнтных людзей, якія не маюць ніякіх маральных якасцей. Гэта проста тыя, хто гатовы служыць. Служыць любому, выконваць любы загад», — кажа «Белсату» филосаф и метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Той, каму яны служаць, чарговы раз імчыць усё выправіць. З аднаго боку, хваліцца, што колькасць чыноўнікаў скарацілася на чвэрць і складае крыху больш за 30 тысяч. А з іншага — не хапае кадраў. Бо колькасць не азначае якасць.

«Важна вырашыць, як менавіта можна прыцягнуць у гэтую галіну найлепшых і дасведчаных кіраўнікоў. Было даручана ўраду ўнесці адпаведныя прапановы, скіраваныя на тое, каб праца ў дзяржапараце была ганаровай і прывабнай», — кажа Аляксандр Лукашэнка.

Ці ж раней гэткая праца была непрывабная? Карупцыйныя скандалы ў краіне не сціхаюць. А новыя дамы ў Драздах растуць як грыбы пасля дажджу. І гэта ніяк не суадносіцца з афіцыйнымі заробкамі чыноўнікаў, якія, кажа кіраўнік, падвышацца не будуць.

«Калі ты не згодны, ты не можаш сказаць пра гэта адкрыта. Па-другое, чыноўнік прайшоў такія этапы дэпрафесіяналізацыі і дэкваліфікацыі. Таму што веданне замежных моў, веданне сусветнага досведу — гэта не абавязкова. Абавязкова, каб ты маніпуляваў лічбамі», — мяркуе апазіцыйны палітык Анатоль Лябедзька.

А таму партрэт чыноўніка, як ні малюй, кожны мае ў сваім уяўленні. І мастаку трэба паправіць не адзін штрых.

Жыхары Магілёва:

«Ёсць няўважлівасць, ёсць бестактоўнасць — напэўна, больш ад хамства, гэта паволі адыходзіць».

«Яны не блізкія да народа, яны не ведаюць праблем людзей, яны жывуць у зусім маленькай хмарцы, якая над людзьмі».

«Мы зробім, усё вырашым, мы абяцаем». У выніку гэта робіцца? Гэтага не робіцца для народа. Вось і ўсё».

«Хацелася б, каб былі шчырыя, каб стараліся для людзей, каб не крыўдзілі старэйшага пакалення».

Гэта той партрэт дзяржслужбоўцы, які малюе жыццё. Але Аляксандр Лукашэнка ўсё стварае авангард. Хаця «Чорны квадрат» Малевіча, як ні круці, белым кругам ня стане.

Другие публикации

  • Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)

    10.09.2021
    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка»

    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.

  • Татьяна Водолажская — о реформах в образовании (Видео)

    09.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Дунаев — об образовании (Видео)

    08.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Мацкевич — о будущей конституции (Видео)

    07.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Максим Богрецов — об IT-секторе (Видео)

    06.09.2021