Рэзалюцыя БНП што да ўзмацнення пагрозаў незалежнасці Беларусі

31.01.2019
Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП

26 студзеня 2019 года на канферэнцыі Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці быў ухвалены шэраг дакументаў, у ліку якіх рэзалюцыя што да ўзмацнення пагрозаў незалежнасці Беларусі.

Праз гэтую рэзалюцыі БНП паведамляе, што пакідае за сабой магчымасць непрызнання любых дзеянняў з боку афіцыйных уладаў Беларусі, што вядуць да абмежавання суверэнітэту і незалежнасці краіны, а таксама заклікае грамадзянскую супольнасць Беларусі выказаць салідарнаць і падтрымку гэтай пазіцыі БНП шляхам публічнага далучэння да яе.

Рэзалюцыя была прынята з прапановы беларускага філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, аўтара ідэі стварэння нацыянальных платформаў пры Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, першага старшыні Беларускай нацыянальнай платформы (2011—2013).

Рэзалюцыя

Беларускай нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

«Пра ўзмацненне пагрозаў незалежнасці Беларусі»

26 студзеня 2019 года

У другой палове 2018 года істотна абвастрылася сітуацыя пагрозы суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У медыйнай прасторы Беларусі і Расіі разгарнулася кампанія шырокага абмеркавання магчымасці паглынання Беларусі з боку Расійскай Федэрацыі. Гэтая кампанія суправаджаецца ўкідамі фэйкавых навінаў, безадказнымі каментарамі палітыкаў і экспертаў, нагнятаннем гістэрыі ў сацыяльных сетках. Такія падзеі адбываюцца на фоне: крызісу расійска-беларускіх стасункаў у сувязі з т.зв. «падатковым манеўрам» Расіі, што патэнцыйна нясе страты для эканомікі Беларусі; прызначэння новага расійскага амбасадара з сумнеўнай рэпутацыяй; непублічнага фармату абмеркаванняў і незразумелых вынікаў дзвюх сустрэчаў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў снежні 2018 года; заявамі расійскіх чыноўнікаў і палітыкаў пра неабходнасць «паглыблення інтэграцыі»; заяваў прэзідэнта Беларусі і міністра замежных спраў пра неад’емнасць суверэнітэту; стварэння параллельных урадавых працоўных групаў па пытаннях інтэграцыі і беларуска-расійскім супрацоўніцтве.

У сувязі з гэтым, мы, удзельнікі Беларускай нацыянальнай платформы, заяўляем:

  1. Няма і не можа быць ніякіх эканамічных, прававых і палітычных абставінаў, што могуць быть падставамі для пазбаўлення Беларусі суверэніту альбо яго неадемных частак;
  2. Ніякія магчымыя формы паглыблення інтэграцыі з Расіяй альбо іншай дзяржавай, што вядуць да абмежавання паўнаты суверэніту Беларусі ў яе дзяржаўных межах, уключна з вяршэнствам беларускай дзяржавы і права ў сферы рэгулявання эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і палітычнага жыцця не з’яўляюцца прымальнымі;
  3. Няма і не можа быць ніякіх эканамічных, прававых і палітычных падставаў абмежавання правоў грамадзян Беларусі, пазбаўлення альбо абмежавання грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Беларуская нацыянальная платформа пакідае за сабой магчымасць непрызнання любых дзеянняў джяржаўных асобаў Рэспулікі Беларусь і яе дзяржаўных органаў, што вядуць да абмежавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Мы заклікаем грамадзянскую супольнасць Беларусі выказаць салідарнаць і падтрымку гэтай пазіцыі Беларускай нацыянальнай платформы шляхам публічнага далучэння да яе.

Беларуская нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства заснавана ў ліпені 2010 года, аб'ядноўвае на аснове праеўрапейскіх каштоўнасцяў больш за 80 арганізацый і ініцыятыў розных сфер дзейнасці.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации