Мясніковіч у Польшчы: вынікі перамоў (Відэа)

14.02.2019
Юлія Лабанава, Belsat.eu

Учора быў заключны дзень для беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Варшаве. Адбыліся самыя важныя сустрэчы — з польскім прэзідэнтам і прэм’ерам. А таксама — візіт у Сейм, дзе бакі падпісалі пагадненне.

Гэтак Беларусь і Польшча дамовіліся аб узаемным сацыяльным забеспячэнні для грамадзян. Гэта дазволіць беларусам, што працавалі ў Польшчы, і палякам, што працавалі ў Беларусі, атрымліваць пенсіі, сацыяльную дапамогу, а таксама страхаванне пры няшчасных выпадках на прадпрыемствах.

Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Беларусі:

«Усе нашыя сустрэчы былі вельмі канструктыўныя, і яны былі накіраваныя на перспектыву, на ўвагу да простых людзей, моладзі».

Што праўда, падпісанне пагаднення — вынік папярэдняй шматгадовай працы. За зачыненымі дзвярыма гаворка магла пайсці і пра набалелыя праблемы. Паміж Польшчай і Беларуссю дагэтуль застаецца актуальная праблема адукацыі па-польску і статусу польскай меншасці ў Беларусі.

Станіслаў Карчэўскі, старшыня Сената Польшчы:

«Я перакананы, што нашыя сустрэчы, нашыя размовы, нашыя дачыненні набліжаюць нас да развязання ўсіх спрэчных спраў. Мы абмеркавалі ўсе справы, што датычаць святаў, а таксама будучыні Саюза палякаў Беларусі».

Вялося і пра эканамічную супрацу ды развіццё супольнага бізнесу. Праўда, і тут без канкрэтыкі.

Уладзімір Мацкевіч, беларускі філосаф і метадолаг:

«Гэта парламенцкі візіт. Па-першае, палякі лічаць нелегітымным гэты парламент, таму нічога, апроч палітычных пытанняў не будзе на мэце гэтага візіту».

Па-другое, паводле Уладзіміра Мацкевіча, сучасная стратэгічная палітыка Польшчы засяроджаная перадусім на ўласным рынку ды гандлюе з выгадай для сябе.

Апроч палітычнай і эканамічнай супрацы, польскі і беларускі бакі абмеркавалі і пытанне культурнай супрацы. На знак чаго Міхаіл Мясніковіч падараваў Польшчы факсімільнае выданне кніг Францыска Скарыны. Польскі сенатар прыняў запрашэнне на святкаванне 1000-годдзя Берасця. У кантэксце культурным прагучалі і публічныя згадкі пра агульную гісторыю ды Люблінскую ўнію. Раней казалі перадусім пра братэрства з расійскім народам.

Павел Усаў, палітолаг:

«Калі палітыкі пачынаюць размаўляць пра гісторыю, гэта азначае, што ніякіх больш сур’ёзных тэм яны абмяркоўваць не могуць. Або гэтыя сурʼёзныя тэмы не становяцца ключавым пытаннем».

Ужо заўтра Міхаіл Мясніковіч паедзе ў Беласток. Адтуль у яго запланаваны візіт, якога няма ў праграме ды куды не паедзе польская дэлегацыя, — у вёску Заляшаны, дзе ў 1946 годзе атрады Рамуальда Райса на мянушку Буры забілі семдзесят дзевяць вяскоўцаў, збольшага беларускага паходжання. Польскі інстытут нацыянальнае памяці прызнаў, што гэтае злачынства мела прыкметы генацыду.

Другие публикации

  • Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне (Відэа)

    10.09.2021
    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка»

    Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.

  • Татьяна Водолажская — о реформах в образовании (Видео)

    09.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Дунаев — об образовании (Видео)

    08.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Владимир Мацкевич — о будущей конституции (Видео)

    07.09.2021
    Аналитический проект «Четвертая Республика»

    Аналитический проект «Четвертая Республика» — это попытка поиска оснований и возможных вариантов будущего Беларуси, рассмотрение вопросов перехода от существующей в настоящее время в стране политико-экономической модели к варианту современного демократического государства.

  • Максим Богрецов — об IT-секторе (Видео)

    06.09.2021