Абвешчаны збор індывідуальных заявак на ўдзел у VIII Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

10.04.2019
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Аргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвесціў збор індывідуальных заявак на ўдзел у чарговым, ужо восьмым па ліку, кангрэсе, які адбудзецца 27-29 верасня 2019 года ў Вільні (Літва).

Тэрмін падачы заявак — да 25 траўня 2019 года.

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй Беларусі, у працы якой прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, правядзенне кангрэса з‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцяў Беларусі і іншых краін.

Місія Кангрэса — развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёну і свету.

У 2019 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 14-ці даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыю, міжнародныя адносіны і паліталогію, лінгвістыку, літаратуразнаўства, філасофію, юрыспрудэнцыю і іншыя.

Для падачы заяўкі неабходна запоўніць да 25 траўня 2019 года анлайн-форму.

Для таго каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы, неабходна прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў.

Збор заявак на ўдзел гасцей, журналістаў і на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. будзе аб’яўлены пазней (папярэдне — 25 красавіка 2019 года).

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации