Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю апошнія 10 год у «ЕўраБеларусі». Гэта было варта і годна!

01.07.2019
Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі»

Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь», але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.

Прыводзім тэкст заявы, апублікаванай Уладам Вялічкам з гэтай нагоды ўчора ў Фэйсбуку:

«Шаноўныя сябры!

Мушу паведаміць, што cёння я сканчаю працу ў якасці генеральнага дырэктара «ЕўраБеларусі», як і ў прынцыпе актыўнасць у якасці NGO professional, ва Усходнім партнёрстве і г.д.

З панядзелка, 1 ліпеня 2019 года, маім асноўным месцам працы з'яўляецца Кансалтынгавая група IMACON.

Я з цеплынёй і павагай узгадваю апошнія 10 год у «ЕўраБеларусі» і сваіх калег і сяброў, з якімі мы прайшлі вялікі і цікавы час разам. Гэта было варта і годна!»

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации