Они думали, что если запереть Мацкевича в тюрьме, то его голос в публичном пространстве замолкнет. Но так не бывает, чтобы заставить замолчать мысль.
Конкурс эсэ «Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства»
Лятучы ўніверсітэт абвяшчае конкурс эсэ, накіраваных на асэнсаванне новых сацыяльных і культурных з’яваў, што праяўляюцца пад уплывам тэхналагічных інавацый.
«Пакаленне Z», «крэатыўны клас», «трансгуманізм» — словы-маркеры, праз якія праяўляецца імкненне зразумець новую сацыяльную і культурную рэальнасць, што паўстае пад уплывам інавацый і развіцця тэхналогій.
Ці заўважалі вы, як змяняецца беларускае грамадства? Думалі аб тым, што адбываецца са стасункамі паміж групамі, этычнымі і культурнымі нормамі, як перафарматуюцца іерархіі, сацыяльныя інстытуты і структуры? Як змяняюцца бізнэсовыя практыкі і індывідуальныя звычкі, лад жыцця і паўсядзённасць?
Калі гэтыя пытанні непакояць ваш розум і штурхаюць да даследавання і аналізу, запрашаем падзяліцца сваімі развагамі і вынікамі ў межах конкурса эсэ «Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства».
Мэта конкурса
Зрабіць заўважнымі і прадставіць для шырокага асэнсавання новыя сацыяльныя і культурныя з’явы, што праяўляюцца ў жыцці беларускага грамадства пад уплывам тэхналагічных інавацый.
Тэматычныя рамкі конкурса:
- «Новыя класы” — групы, супольнасці, слаі, што ўзнікаюць у беларускім грамадстве і пачынаюць уплываць на сацыяльную структуру і стасункі;
- «Новая этыка» — пераасэнсаванне і ўсталяванне новых грамадскіх, культурных і этычных норм, якое адбываецца пад уплывам інавацый;
- «Новая няроўнасць» ці праблемы правоў, дасяжнасці і інклюзіі, што паўстаюць з развіццём тэхналогій;
- «Новы лад жыцця» і змены ў паўсядзённасці.
Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, журналісты, аналітыкі, грамадскія і культурніцкія актывісты, якія цікавяцца наступствамі тэхналагічных змен для беларускага грамадства.
Па выніках конкурса аўтары трох найлепшых прац атрымаюць магчымасць стаць спікерамі Форума «Месца сустрэчы: будучыня» (лістапад 2019 года). Усе працы, адабраныя журы, будуць апублікаваныя на старонках «Беларусского Журнала», Thinktanks.by і сайта Лятучага ўніверсітэта.
Да разгляду прымаюцца арыгінальныя аўтарскія эсэ, якія раней не публікаваліся, прысвечаныя аналізу, рэфлексіі, канцэптуалізацыі змен у беларускім грамадстве, звязаных з тэхналагічным развіццём. Тэксты павінныя быць напісаныя на рускай альбо беларускай мовах, памер тэкстаў — ад 10 да 25 тысяч знакаў.
Склад журы:
- Уладзімір Мацкевіч, метадолаг, філосаф, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта;
- Таццяна Шчытцова, філосаф, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта;
- Іван Сухій, медыяэксперт, футуролаг, сузаснавальнік і першы галоўны рэдактар E-xecutive.ru;
- Таццяна Вадалажская, сацыёлаг, метадолаг, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта;
- Яся Каралевіч-Карцель, рэдактар гарадскога сайта Citydog.by.
Асноўнымі крытэрамі ацэнкі дасланых эсэ будуць: даследчы падыход, смеласць і крытычнасць думкі, абгрунтаванасць выказванняў і зварот да беларускай рэальнасці.
Дасылаць свае працы трэба ў электронным выглядзе з пазнакай «На конкурс» на адрас: flyuniby@gmail.com да 15 кастрычніка 2019 года.
Партнёры конкурса:
- Міжнароднае НДА «ЕўраБеларусь»
- «Беларусского Журнала»
- Thinktanks.by
Другие публикации
-
5 мая — онлайн-презентация социологического исследования Летучего университета
Летучий университет приглашает на онлайн-презентацию результатов исследования «Новые группы и социальная структура. Беларусское общество под воздействием инновационного и технологического развития».
-
Лятучы ўніверсітэт: «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — у фармаце аўдыёкнігі
Напісанае 100 год таму выбітнае філасофскае эсэ «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча — цяпер у фармаце аўдыёкнігі!
-
«Гражданское общество: вопреки очевидности». Новый онлайн-курс Владимира Мацкевича
Дворовые лекции Владимира Мацкевича получили видеооформление — на Дистанционной платформе Летучего университета появился новый онлайн-курс: «Гражданское общество: вопреки очевидности».
-
22 декабря — онлайн-презентация аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси»
Летучий университет завершает серию дискуссий и арт-событий о медицине, человеке и технологиях представлением аналитической записки «Биоэтика в общественном поле Беларуси».
Комментарии и дискуссии
Онлайн-беседа: «Доверие в обществе: как оно сегодня возможно?» (Видео)
29 декабря 2020 года в режиме онлайн состоялась беседа, в ходе которой ее участники обсудили изменение ситуации с доверием в беларусском обществе в ходе событий уходящего года.