Ці скончыцца незалежнасць Беларусі 8-га снежня? (Відэа)

05.09.2019
«Еўрарадыё»

Кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перадалі дакумент, у якім змяшчаюцца канчатковыя прапановы па далейшай «інтэграцыі» Беларусі і Расіі ў межах т.зв. «Саюзнай дзяржавы».

Што канкрэтна змяшчае гэты дакумент, дакладна невядома, але сам факт перадачы яго Лукашэнку прымусіў асобных палітыкаў і экспертаў яшчэ гучней казаць пра пагрозу страты суверэнітэту нашай краінай.

Якія падставы ёсць для таго, каб сцвярджаць: рыхтуецца здача незалежнасці Беларусі? Ці гатовы Лукашэнка рызыкаваць такім чынам сваім прэзідэнцтвам? Што можа спыніць гэтыя планы, калі яны на самай справе ёсць?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры «Еўрарадыё» адказаў філосаф і метадолаг, кіраўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта Уладзімір Мацкевіч.

Далучыцца да грамадскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі можна тут: КАНСТЫТУЦЫЯ.БЕЛ!

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации