Сяргей Бульба і Уладзімір Мацкевіч збіраюць у інтэрнэце валанцёраў у абарону незалежнасці Беларусі

21.09.2019
«Наша Ніва»

Заснавальнік «Белага легіёна» Сяргей Бульба (Чыслаў) і шэраг яго паплечнікаў, сярод якіх філосаф Уладзімір Мацкевіч, запусцілі платформу Канстытуцыя.бел.

Праз гэтую платформу ідзе далучэнне да грамадскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі «Свежы вецер».

Ініцыятыва вядзе абратны адлік да 8 снежня. На гэты дзень запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Актывісты кампаніі мяркуюць, што менавіта 8 снежня можа адбыцца здача суверэнітэта Беларусі, піша «Наша Ніва».

Каб прадухіліць яе, яны заклікаюць пакідаць подпіс пад дэкларацыяй і падпісацца на суполкі «Свежага вецеру» ў сацыяльных сетках.

Далучайцеся да грамадскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі «Свежы вецер» — Канстытуцыя.бел!

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации