Ці выдзьме «Свежы вецер» пагрозу незалежнасці з планаў па інтэграцыі? (Відэа і аўдыё)

10.10.2019
Зміцер Лукашук, «Еўрарадыё»

У адказ на прымус нашай краіны да т.зв. «паглыбленай інтэграцыі» з Расіяй у Беларусі з'явілася грамадская кампанія «Свежы вецер» (Канстытуцыя.бел).

Кампанія ставіць за мэту адмену прызначанага на 8 снежня падпісання «інтэграцыйнай» дамовы і спыненне «любых спробаў гандлю суверэнітэтам краіны».

Што дае падставы сябрам кампаніі «Свежы вецер» (Канстытуцыя.бел) меркаваць, што распрацаваныя дакументы і «дарожныя карты» па «паглыбленні інтэграцыі» Беларусі і Расіі нясуць пагрозу незалежнасці нашай краіны? Чаму падпісанты пад патрабаваннямі кампаніі «Свежы вецер» не вераць словам беларускіх чыноўнікам, што ніякай пагрозы нашаму суверэнітэту ў гэтай інтэграцыі няма? Якімі сродкамі сябры кампаніі плануюць дамагацца выканання сваіх патрабаванняў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры «Еўрарадыё» адказвалі ініцыятары кампаніі — грамадскі актывіст Сяргей Бульба (Чыслаў) і палітолаг Андрэй Ягораў.

Далучайцеся да грамадскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі «Свежы вецер» — Канстытуцыя.бел!

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации