Новыя магчымасці Дыстанцыйнай платформы Лятучага: падкасты курсаў і ўсе відэа праекта «Мысли вслух»

14.10.2019
Лятучы ўніверсітэт

На Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіліся новыя магчымасці — цяпер шэраг анлайн-курсаў можна не толькі глядзець, але і слухаць. Таксама там выкладзеныя ўсе відэа праекта «Мысли вслух».

Ужо шэсць анлайн-курсаў маюць аўдыёверсіі і размяшчаюцца на адмысловай старонцы «Падкасты»:

  • «Дзве гісторыі стварэння ў Кнізе Роду» (Ірына Дубянецкая);
  • «Игра в культуре, мышлении и практике» (Татьяна Водолажская, Владимир Мацкевич);
  • «Открытые проблемы и парадоксы биоэтики» (Татьяна Мишаткина);
  • «Города и изменение климата: что и зачем нужно знать» (Мария Фалалеева, Анастасия Бекиш);
  • «Деньги, финансовое посредничество и их роль в экономике» (Дмитрий Крук);
  • «Введение в системный подход для гуманитариев» (Владимир Мацкевич).

Паступова плануецца зрабіць падкасты для астатніх анлайн-курсаў.

Другая навіна — магчымасць паглядзець 100 думак пра розныя пытанні і бакі жыцця ад беларускіх інтэлектуалаў, навукоўцаў культурных дзеячоў.

Аўтарскі праект Алены Верашчагінай «Мысли вслух» быў зроблены цягам 2013-2015 гадоў. Думкі ў вольным фармаце кароткіх маналогаў ствараюць паліфанію пытанняў, што хвалююць нашых выбітных сучаснікаў, даюць пэўны партрэт этохі пачатку ХХІ стагоддзя.

Цяпер гэты праект дасяжны і на Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта!

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации