Уладзімір Мацкевіч: 8 снежня — яшчэ не канец

03.12.2019
Радыё «Свабода»

На 8 снежня запланаванае падпісанне дакументаў аб «паглыбленай інтэграцыі» паміж Беларуссю і Расеяй.

Перад гэтым, 6 снежня, будуць сустракацца беларускі і расейскі прэм’ер-міністры. Лукашэнка і Пуцін маюць сустрэцца яшчэ 7 снежня, каб «зняць усе пытанні». Што ў інтэграцыйных дамовах — грамадскасці невядома, але многія заяўляюць аб пагрозе незалежнасці.

8 снежня — не крайні тэрмін, будзе яшчэ 9 месяцаў, каб не дапусціць «інтэграцыі». У гэтым упэўнены адзін з ініцыятараў грамадскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі «Свежы вецер», філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

«Любыя дакументы трэба ратыфікаваць у парламенце, больш за тое, гэтыя дакументы могуць уступіць у сілу толькі пры змене Канстытуцыі. Сённяшняя Канстытуцыя не дазваляе стварэння наднацыянальных структур. Але Лукашэнка ўжо загадаў распрацаваць варыянт Канстытуцыі.

У нас будзе каля 9 месяцаў, каб не дапусціць гэтага. Калі блогеры, лідары думак, палітыкі аб’яднаюцца для захавання незалежнасці, то 9 месяцаў — гэта яшчэ нічога. І тады можна будзе сарваць гэтую «інтэграцыю». Бо ўсе гэтыя пагадненні нелегітымныя», — кажа «Свабодзе» Уладзімір Мацкевіч.

Далучайцеся да грамадскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі «Свежы вецер» — Канстытуцыя.бел!

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации