17 снежня ў Лятучым універсітэце — прэзентацыя новай кнігі «Род Скірмунтаў і Палессе»

13.12.2019
Лятучы ўніверсітэт

17 снежня 2019 года гісторыкі Алесь Смалянчук і Андрэй Кіштымаў прадставяць кнігу, прысвечаную жыццю і дзейнасці роду Скірмунтаў, а таксама найноўшай гісторыі Заходняга Палесся.

Размова будзе датычыць лёсу шляхты беларускіх і літоўскіх земляў у эпоху нацыяналізмаў і рэвалюцый, а таксама той ролі, якую яна адыграла ў перыяд кардынальных сацыяльных перамен ХІХ — першай трэці ХХ стагоддзяў.

Таксама гаворка будзе датычыць «краёвай ідэі» і яе ролі ў перыяд беларускага нацыянальнага адраджэння і барацьбы за дзяржаўнасць.

Прэзентацыя кнігі «Род Скірмунтаў і Палессе ў эпоху сацыяльнай і нацыянальнай трансфармацыі грамадства гістарычнай Літвы. ХІХ-ХХ стст.» адбудзецца 17 снежня (аўторак) на Падворку Лятучага ўніверсітэта (Мінск, вул. Баграціёна, 39). Пачатак у 19:00.

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца!

Сачыце за навінамі на сторонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку.


Другие публикации