Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)

16.03.2020
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў «Народнага альбома» Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Пра значэнне яго творчай спадчыны ў інтэрв’ю «Беларускаму Радыё Рацыя» разважае праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская:

«Беларусь, як свая культура, свая краіна, гэта было вельмі шчыльна звязана са з’яўленнем «Народнага альбома», з песнямі «Новага неба». І гэта была такая прыдуманая Беларусь, у якой хацелася б жыць.

І я думаю, што я, і не толькі я, сталі затым у ёй жыць.

Калі б можна было чамусьці навучыцца побач, то напэўна, вось гэтай здольнасці ствараць з нейкіх такіх рэчаў, аскепкаў, чагосьці вельмі рознага па прыродзе вось гэтую новую рэальнасць».

Міхал Анемпадыстаў пайшоў з зямнога жыцця 28 студзеня 2018 года. Апошнім яго творчым даробкам стаў дызайнерскі альбом-даследаванне «Колер Беларусі».

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал «Думаць Беларусь»: http://t.me/methodology_by!


Другие публикации